Возрождение Осиповичского края

566 страница

Возрождение края

   Развіццё горада і раёна запавольвалася адсутнасцю належнай энергетычнай базы. У адпаведнасці з заданнямі 5-га пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР (1951 — 1955) у Асіповічах прадугледжвалася будаўніцтва гідраэлектрастанцыі на р. Свіслач, павелічэнне прамысловай вытворчасці на 70%. Задача была паспяхова выканана — восенню 1953 г. Асіповіцкая ГЭС дала ток. У горадзе была пабудавана падстанцыя, створаны сеткавы ўчастак. Гэта садзейнічала росту прамысловай вытворчасці, развіццю культуры і паляпшэнню бытавых умоў насельніцтва. На прамкамбінаце быў уведзены ў экс-плуатацыю добра абсталяваны сталярны цэх, які выпускаў школьныя парты, мэблю, аконныя рамы, дзвярныя палотны і іншыя вырабы. У 1953 г. уступіў у строй хлебазавод, што дало магчымасць ліквідаваць цяжкасці ў забеспячэнні насельніцтва хлебам.

   3 1950 г. пачалося аб’яднанне дробных калгасаў, кожны з якіх, як правіла, размяшчаўся ў адной вёсцы. Гэта садзейнічала канцэнтрацыі людскіх і матэрыяльных рэсурсаў, больш эфектыўнаму выкарыстанню зямлі, давала большыя магчымасці ў набыцці рознай сельскагаспадарчай тэхнікі.

   Значных поспехаў у павышэнні хуткасці руху і вагі цягнікоў, скарачэнні тэрмінаў рамонту рухомага саставу, павелічэнні часу міжрамонтных прабегаў дабіўся калектыў чыгуначнага вузла. Многія асіповіцкія чыгуначнікі былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод. Другім ордэнам Леніна і знакам «Ганаровы чыгуначнік» узнагароджаны машыніст Л.Ф.Байкачоў, ордэнам Леніна — машыніст А.К.Курчэўскі і брыгадзір комплекснай брыгады па рамонце паравозаў У.Е.Валько, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга — электрамеханік дыстанцыі сувязі Р.А.Елісееў.

   Вялося будаўніцтва школ, дзіцячых дашкольных, культурна-асветніцкіх і медыцынскіх устаноў. У 1951 г. узведзены кінатэатр «Радзіма» на 250 месцаў. Пазней было адноўлена памяшканне васьмігадовай школы і расшыраны гарадскі дзіцячы садок, пабудаваны новыя памяшканні для раённай бальніцы, колькасць ложкаў у якой павялічылася ў 2 разы. Адкрыўся супрацьтуберкулёзны дыспансер.

   Развівалася сетка грамадскага харчавання.

567 страница

 

У 5-й пяцігодцы былі адкрыты прывакзальны рэстаран і сталовая для чыгуначнікаў.

   У гады 6-й пяцігодкі (1956—1960) на прадпрыемствах горада і раёна, на чыгуначным вузле разгарнулася спаборніцтва за павышэнне прадукцыйнасці працы, лепшае выкарыстанне наяўных вытворчых магутнасцей, перавыкананне планавых заданняў і павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі.

   У леспрамгасе пачалі выкарыстоўвацца трактары, бензапілы «Дружба». Да 1956 г. работы па валцы і раскрыжоўцы лесу былі поўнасцю механізаваны. На вывазцы сталі працаваць магутныя лесавозы. Лесаганд-лёвы склад пабудаваў цэх шырспажыву.

   У 1956 г. быў расшыраны хлебазавод, а харчовая арцель «Перадавік» аб’яднана з гархарчкамбінатам.

   Узрасла колькасць прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, адкрыліся добраўпарадкаваны гаспадарчы магазін, сталовая на калгасным рынку і прамтаварны магазін на вул. Інтэрнацыянальнай.

   У гэтым жа годзе закончана будаўніцтва новага будынка чыгуначнага вакзала, што дазволіла палепшыць абслугоўванне транзітных і мясцовых пасажыраў. Уступіла ў строй вузлавая бальніца. Пачаў працаваць гарадскі Дом піянераў.

   На працягу 1957 г. на вул. Сумчанкі быў узведзены будынак раённага камітэта партыі. У паўночнай частцы горада жыхары пасадзілі парк. Паўсюдна вяліся работы па добраўпарадкаванні.

   У 1958 г. скончылася будаўніцтва шэрагу жылых і грамадскіх памяшканняў.

   У 1959 — 1965 гг. на чыгуначным вузле была абсталявана паўаўтаматычная блакіроўка са святлафорамі і гучнагаварыцельная радыёсувязь. Цераз пуці ўзведзены пераходны мост, што аблегчыла маняўровую работу, скараціла час фарміравання грузавых цягнікоў. Аб’ём перавозак вырас на 35%. Сярэдняя вага грузавога цягніка павялічылася на 6,3%, а прадукцыйнасць працы — на 24,1%. Ініцыятарамі ваджэння цяжкавагавых саставаў выступілі машыністы Э.М.Рудкоўскі і Г.А.Аўцюшэнка.

   Поспехі асіповіцкіх чыгуначнікаў былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі. Ордэнаў і медалёў удастоіліся начальнік паравознага дэпо Б.К.Васараўдзе, машыністы Г.С.Маёраў, І.Ф.Раманоўскі, памочнік машыніста І.В.Макаранка, слесар па рамонце паравозаў А.А.Абцэшка, дзяжурны па станцыі В.Н.Бандарэнка, майстар водазабеспячэння В.А.Лёлін, галоўны кандуктар В.М.Быліна.

   Прадпрыемствы раёна ў 1965 г. значна павялічылі аб’ёмы выпуску прадукцыі.

   Леспрамгас адным з першых у Беларусі ўкараніў буйнапакетную пагрузку хлыстоў на аўтамашыны метадам накатвання. Прамкамбінат адкрыў у горадзе новы цэх канцылярскіх і школьных прылад. Быў расшыраны маслазавод.

   Прамысловасць горада папоўнілася ў 1963 г. цэхам тэхналагічнай аснасткі Мінскага аўтазавода, прызначаным для вырабу вузлоў і нестандартнага абсталявання. Паралельна на ім ішла падрыхтоўка да вытворчасці тавараў народнага ўжытку, і хутка быў пачаты выпуск металічных цацак. У 1965 г. асвоены выраб кабін са шклапластыку.

   У гэтым жа годзе на базе хлебапрыёмнага пункта пачалося ўзвядзенне буйнога млынкамбіната.

   3 развіццём будаўнічых работ, павелічэннем вытворчасці прамысловай прадукцыі і ростам насельніцтва Асіповіч і раёна ўзраслі патрэбы ў аўтамабільных перавозках. У 1963 г. была створана аўтабаза № 19.

   Палепшылася бытавое абслугоўванне жыхароў горада і раёна ў сувязі з арганізацыяй на аснове арцелей «Прагрэс» і «Сацпраца» камбіната бытавога абслугоўвання.

   Павялічылася колькасць школ і дашкольных устаноў. У 1960 г. пабудавана сярэдняя школа № 3 на 640 вучняў, а ў 1963 г. — рэспубліканская школа-інтэрнат для дзяцей, якія перанеслі поліяміэліт. Адкрыты гарадскі № 2 і чыгуначны № 38 дзіцячыя садкі. Пачала работу станцыя юных натуралістаў.

   Узрасла колькасць урачоў і сярэдняга медыцынскага персаналу. Былі створаны дзіцячая кансультацыя, зубаўрачэбная амбулаторыя. У раённай бальніцы колькасць ложкаў павялічылася да 200. Пабудавана ў Асіповічах другая аптэка. У новы будынак пераехала санітарна-эпідэміялагічная станцыя.

   Вялікая ўвага надавалася фізкультуры і спорту. У 1959 г. створана добраахвотнае сельскае спартыўнае таварыства «Ураджай», у 1960 г. — дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

568 страница

   Атрымала далейшае развіцце паштова-тэлеграфная сувязь: у 1959 г. зманціравана тэлефонная станцыя, пачаліся падрыхтоўчыя работы да ўзвядзення Асіповіцкай АТС.

   За сямігодку (1959—1965) толькі ў райцэнтры было пабудавана 549 жылых дамоў. Узведзены новы будынак райвыканкама, гасцініца. У 1959 г. пачалася пракладка водаправода. Да канца сямігодкі гараджане атрымалі першыя 210 газавых установак. Было забрукавана і заасфальтавана 12 вуліц і 13 км тратуараў.

   Адноўлены горад пашыраў свае межы, і вёска Асіповічы, якая дала калісьці назву чыгуначнай станцыі і вырасшаму каля яе пасёлку, злілася з раённым цэнтрам. Колькасць жыхароў у ім перавысіла даваенны ўзровень. Узрасла яго роля ў эканоміцы вобласці. 7 сакавіка 1963 г. Асіповічы былі аднесены да гарадоў абласнога падпарадкавання.

   Гады 8-й пяцігодкі (1966—1970) сталі для Асіповіцкага раёна пачаткам новага этапу развіцця.

   З 1966 г. у калгасах уводзіцца гарантаваная аплата працы. Для паспяховага развіцця вытворчасці і задавальнення патрэб калгаснікаў ствараюцца адпаведныя фонды. Грамадская гаспадарка калгасаў пачынае развівацца на навукова-тэхнічнай аснове. Калгасы маюць свае машынна-трактарныя і аўтамабільныя паркі, электрагаспадарку, рамонтныя майстэрні. Праца калгаснікаў становіцца разнавіднасцю індустрыяльнай працы. Павялічваецца колькасць кваліфікаваных работнікаў і спецыялістаў. Дзяржава дапамагае калгасам набываць тэхніку, рамантаваць яе, забяспечвае электраэнергіяй, пастаўляе мінеральныя ўгнаенні.

   Усё гэта прыносіць станоўчыя вынікі — развіваецца жывёлагадоўля, расце ўраджайнасць, паляпшаецца дабрабыт працаўнікоў вёскі. Так, за 1967 — 1970 гг. даход калгаса «Усход» вырас у 2 разы. Высокі ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці мае калгас «Чырвоны ўдарнік», некаторыя іншыя гаспадаркі раёна.

   У сувязі з прыняццем рашэння аб прамысловым будаўніцтве пераважна ў сярэдніх і невялікіх гарадах краіны было вырашана размясціць у Асіповічах шэраг прадпрыемстваў саюзна-рэспубліканскага значэння. На развіццё гарадской гаспадаркі накіроўвалася сродкаў у 5 разоў больш, чым у папярэднія 5 гадоў. Інстытутам «Белдзяржпраект» быў распрацаваны і ў 1966 г. зацверджаны праект планіроўкі і забудовы горада да 1985 г.

   У 1967 г. за дасягнутыя поспехі калектыў лакаматыўнага дэпо быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства шляхоў зносін СССР, маслазавод — Ганаровай граматай Міністэрства малочнай прамысловасці СССР і ЦК прафсаюза работнікаў харчовай прамысловасці.

   Важнай падзеяй у культурным жыцці райцэнтра стала завяршэнне будаўніцтва будынка раённага Дома культуры. Прыняла першых навучэнцаў музычная школа-сямігодка.

Перадавікі жывёлагадоўлі, узнагароджаныя ордэнамі і медалямі за высокія паказчыкі ў працы. 1966 г.

569 страница

Адкрылася станцыя юных тэхнікаў.

    Самым буйным прадпрыемствам горада па аб’ёме выпускаемай прадукцыі стаў у 1970 г. млынкамбінат № 3, які ўступіў у строй у 1968 г. Яго калектыў датэрмінова асвоіў праектныя магутнасці. За высокія вытворчыя дасягненні дырэктар прадпрыемства Р.Н.Баразна быў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

    За пяцігодку работнікі Асіповіцкага механазборачнага цэха Мінскага аўтазавода павялічылі выпуск прадукцыі ў 2 разы.

    На чыгуначным вузле былі пераведзены на цеплавую цягу напрамкі на Мінск і Гомель. План перавозак чыгуначнікі выканалі датэрмінова — да 5 кастрычніка 1970 г.

    Было шырока разгорнута будаўніцтва. Акрамя млынкамбіната ўзводзіліся кардонна-руберойдавы завод, завод жалезабетонных канструкцый, аўтарамонтныя майстэрні, прамысловая база БУ-89, аўтабаза. Уступілі ў строй сталярны цэх прамкамбіната, кансервавы цэх кансервава-харчовага камбіната. Гараджане атрымалі 12 343 м2 жылой плошчы — 325 кватэр. Акрамя таго, штогод з дапамогай дзяржавы ўзводзілася 140—150 дамоў індывідуальнымі забудоўшчыкамі. Пабудаваны памяшканні гарвыканкама і аддзялення Дзяржбанка, супрацьсухотнага дыспансера, дзіцячых садкоў-ясляў. Пачала дзейнічаць АТС.

    За высокія вытворчыя паказчыкі праца апаратчыцы маслазавода А.С.Шведавай была адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, як і праца пекара-майстра хлебазавода Т.М.Шалай, чыгуначнікаў Я.Л.Гасцільі, Ф.В.Хаўрэнкі, А.А.Мірончыка, П.І.Карпікава. Ордэнам Леніна ўзнагароджаны начальнік дэпо Б.К.Васараўдзе, дарожны майстар P.M.Толкач. Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга атрымалі дарожны майстар А.П.Мардусевіч, старшы электрамеханік 3.М.Старэйшею, майстар вагоннага дэпо Л.М.Чаропка, начальнік дыстанцыі пуці М.І.Гарадзіскі.

    У гады 9-й пяцігодкі (1971-1975) у Асіповічах працягвалася хуткае развіццё прамысловасці. Прадугледжвалася павялічыць выпуск прадукцыі ў 2 разы. Намячалася расшырэнне жыллёвага і культурна-бытавога сектара. Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у гарадскую гаспадарку павялічыўся ў параўнанні з папярэдняй пяцігодкай у 3 разы.

   У 1972 г., калі адзначаўся 100-гадовы юбілей роднага горада, рабочыя прамысловых прадпрыемстваў выканалі план 10 месяцаў на 106%. Калектыў аўтабазы № 19 ужо 15 лістапада выканаў план грузавых перавозак. Чыгуначнікі за 10 месяцаў перавезлі звыш задання 768 т грузаў, сэканоміўшы пры гэтым 1755 т паліва. Датэрмінова была завершана электрыфікацыя ўчастка чыгункі ад станцыі Талька да станцыі Асіповічы, і 3 лістапада — на 1,5 месяца раней намечанага тэрміну — сюды прыбыў з Мінска першы электрацягнік. Асабліва вызначыліся млынкамбінат, кардонна-руберойдавы завод, які даў першую прадукцыю, і чыгуначны вузел.

   За выкананне заданняў пяцігодкі член бюро райкама КПБ, дэпутат гарадскога Савета, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга машыніст Я.Л.Гасціла быў удастоены ордэна Леніна. Калона лакаматываў, якую ён узначальваў, за 3 гады перавезла звыш плана каля 1,5 мільёна т народнагаспадарчых грузаў і сэканоміла амаль 2 тыс. т паліва. За гэты час ён навучыў перадавым метадам работы 15 машыністаў і 17 памочнікаў машыністаў.

   Працоўныя дасягненні машыніста І.Ф.Раманоўскага адзначаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Электразваршчык вагоннага дэпо М.П.Палякоў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

   У завяршальным годзе пяцігодкі калектыў кардонна-руберойдавага завода на 14 месяцаў раней тэрміну асвоіў праектныя магутнасці. Два гады завод утрымліваў пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ. Двум відам прадукцыі прадпрыемства ў 1975 г. быў прысвоены дзяржаўны Знак якасці. Праца 20 рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў адзначана ўрадавымі ўзнагародамі. Сярод іх машыніст кардонаробчай машыны Г.С.Голубеў, удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ён завяршыў асабістую пяцігодку на 5 месяцаў раней тэрміну, унёс 7 рацыяналізатарскіх прапаноў з эканамічным эфектам 9 тыс. рублёў.

570 страница

 

За пастаяннае перавыкананне нормаў выпрацоўкі і выпуску прадукцыі высокай якасці ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга машыніст кардонаробчай машыны І.А.Клышка. Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга адзначана праца слесара-рамонтніка А.А.Баешкі і маляра рамонтна-будаўнічага цэха Н.У.Аксіневіч.

   У чэрвені завяршыў пяцігадовы план і камбінат хлебапрадуктаў (да 1975 млынкамбінат N°3). Калектыў брыгады, якой кіравала майстар млына В.М.Бараноўская, выйшаў пераможцам ва Усесаюзным спаборніцтве за паспяховае выкананне 9-й пяцігодкі і быў узнагароджаны Ганаровым дыпломам Міністэрства нарыхтовак СССР і ЦК прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак. Майстар В.М.Бараноўская і рацыяналізатар токар В.С.Доўнар удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

   У цэлым за 9-ю пяцігодку аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці горада і раёна павялічыўся больш чым у 2 разы. Значна ўзрасла прадукцыйнасць працы.

   У мэтах паляпшэння ўліку і аблягчэння кіраўніцтва прамысловасцю ў 1971 г. створана падлікова-вылічальная станцыя, якая ў 1974 г. аб’яднана з ЦСУ і стала называцца раённай інфармацыйна-вылічальнай станцыяй.

   На чыгуначным вузле ў гады 9-й пяцігодкі вялася работа па павелічэнні прапускной і правознай здольнасці, удасканаленні тэхналагічных працэсаў. Увесь грузавы pyx пераведзены на цеплавозную цягу. Звыш плана перавезена 4,5 млн. т народна-гаспадарчых грузаў, пры гэтым сэканомлена 6,6 т паліва. Прадукцыйнасць працы на рамонтньгх работах узрасла на 25%.

   Маставы майстар А.Е.Гатоўчык быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Калектыў яго брыгады ўтрымліваў ва ўзорным стане збудаванні і заданне пяці гадоў па ўсіх відах рамонту выконваў датэрмінова. Пры гэтым сам А.Е.Гатоўчык распрацаваў і ўкараніў больш за 10 рацыяналізатарскіх прапаноў з эканамічным эфектам каля 18 тыс. рублёў.

   У 2,6 раза ўзрос грузаабарот аўтабазы № 19. Паспяховай яе працы садзейнічала завяршэнне ў 1971 г. будаўніцтва новых вытворчых і адміністрацыйнага памяшканняў.

   Значнае развіццё атрымаў гандаль. Рознічны тавараабарот вырас у 9-й пяцігодцы на 49,8%. Адчынілі дзверы 5 новых магазінаў, у тым ліку «Турыст», «1000 дробязей». 3 уводам у эксплуатацыю Дома быту палепшылася бытавое абслугоўванне насельніцтва.

   Папоўніліся новым абсталяваннем медыцынскія ўстановы. Павялічылася ў 2 разы карысная плошча паліклінікі чыгуначнага вузла за кошт прыбудовы новага памяшкання.

   Гараджане атрымалі 923 кватэры агульнай плошчай 34 314 м2 — больш, чым за ўсе папярэднія пасляваенныя пяцігодкі разам узятыя. У новы будынак пераехала школа № 2, адкрыліся дзіцячыя садкі-яслі кардонна-руберойдавага завода і чыгункі.

   У сельскай гаспадарцы раёна за пяцігоддзе валавая вытворчасць зерня ўзрасла на 63,4%, мяса — на 37%, малака — на 19,7%, яек — у 2,1 раза.

   У вытворчасці малака лепшых вынікаў дасягнулі калгасы «Камунар» (па 492 ц на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў) і імя Чарняхоўскага (454 ц). У гэтых гаспадарках атрыманы і самы высокі надой малака ад каровы — адпаведна па 2539 і 2536 кг. Даярка Г.А.Крэпская з саўгаса «Карытнае» надаіла ад каровы па 3940 кг малака.

   10-я пяцігодка (1976—1980) для Асіповіцкага раёна стала перыядам далейшага росту. На развіццё гарадской гаспадаркі было накіравана больш за 33 млн. рублёў — у 1,5 раза больш, чым у 9-й пяцігодцы. Планам эканамічнага і сацыяльнага развіцця прадугледжвалася аб’ём вытворчасці да 1980 г. павялічыць у параўнанні з узроўнем 1975 г. на 34%. Пры гэтым асноўную частку прыросту прамысловай прадукцыі намячалася атрымаць за кошт паляпшэння якасці працы і росту яе прадукцыйнасці. Прадугледжвалася давесці ўдзельную вагу вырабаў з дзяржаўным Знакам якасці да 8—10%.

   Работнікі прамысловых прадпрыемстваў горада выканалі заданне 1-га года пяцігодкі да 17 снежня і выпусцілі дадаткова прадукцыі больш чым на 2,5 млн. рублёў. У строй дзеючых уступіў завод аўтамабільных агрэгатаў. Пачалося будаўніцтва новага памяшкання хлебазавода. Пасля рэканструкцыі ў 2 разы ўзрасла магутнасць камбікормавага цэха камбіната

571 страница

хлебапрадуктаў. Пры гэтым палепшылася якасць прадукцыі, у 2 разы павялічыўся выпуск яе ў гранулах, што значна скараціла страты пры транспарціроўцы. За ўкараненне новай тэхнікі і рацыяналізатарскую работу слесар-электрык Баразна, токар Доўнар, майстар пагрузкі У.Краснічэнка і начальнік камбікормавага цэха М.В.Жыдовіч былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР.

   За высокія паказчыкі ў спаборніцтве пастановай Савета Міністраў БССР ад 21 мая 1976 г. кардонна-руберойдаваму заводу было прысвоена імя XXV з’езда КПСС. 3 1 красавіка на прадпрыемстве пачала дзейнічаць комплексная сістэма кіравання якасцю прадукцыі. Па выніках работы за год калектыў завода зноў выйшаў пераможцам і ўтрымаў за сабой пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ. Па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Савета Эканамічнай Узаемадапамогі па каардынацыі навукова-тэхнічных планаў тут, на адным з перадавых прадпрыемстваў галіны, адбылася аператыўная нарада спецыялістаў Балгарыі, Венгрыі, Румыніі, Чэхаславакіі і СССР па перспектывах развіцця вытворчасці рулонных і дахавых матэрыялаў.

   Творча працавалі чыгуначнікі. Перавыканалі свае абавязацельствы калона імя XXV з’езда КПСС і створаная ў 1976 г. камсамольска-маладзёжная калона, якія перавезлі звыш плана 736 тыс. т народна-гаспадарчых грузаў. Датэрмінова справіліся з заданнямі работнікі вагоннага дэпо і дыстанцыі пуці. А калектывы станцыі і дыстанцыі сігналізацыі і сувязі былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Упраўлення Беларускай чыгункі і прэзідыума Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў.

   Працоўныя поспехі 24 рабочых і служачых Асіповіч адзначаны ў 1976 г. ордэнамі і медалямі.

   У 1977 г. выканкам гарадскога Савета прыняў рашэнне аб устанаўленні звання «Ганаровы грамадзянін горада Асіповічы». Першым яго атрымаў Р.Ф.Люлькоў – былы камандзір 120-га стралковага палка 69-й стралковай дывізіі.

   У гэтым жа годзе прадпрыемствамі горада і раёна было выпушчана звыш плана вырабаў на 250 тыс. рублёў, а ў цэлым за год — на 777 тыс. рублёў.

    Кардонна-руберойдавы завод вырабляў 15% прадукцыі з дзяржаўным Знакам якасці. За высокія паказчыкі Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР узнагародзіў прадпрыемства Ганаровай граматай. Па выніках работы ў 1977 г. яго калектыў атрымаў пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ.

    Завод стаў школай перадавога вопыту. Пры ім працавалі пастаянна дзеючыя курсы, на якіх спецыялісты роднасных прадпрыемстваў вывучалі практыку стварэння, укаранення і ўдасканалення комплекснай сістэмы кіравання якасцю прадукцыі. За яе ўкараненне кардонна-руберойдавы завод быў узнагароджаны дыпломам 1-й ступені ВДНГ СССР, а ўдзельнікі яе распрацоўкі — залатымі, сярэбранымі і бронзавымі медалямі. Для азнаямлення з вытворчасцю рулоннага руберойду сюды прыязджалі спецыялісты Дрэздэнскага завода мяккіх дахавых пакрыццяў і «Прамбудматэрыялы» ГДР.

    Работнікі аўтабазы № 19 план грузавых перавозак выканалі на 114%, а пасажырскіх — на 120%.

    У 1977 г. урадавых узнагарод удастоены 20 перадавых рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў прадпрыемстваў горада. Сярод іх наладчык зварачнага і газарэзальнага абсталявання завода аўтаагрэгатаў, ветэран вайны К.Р.Жураўлёў.

Лакаматыўнае дэпо ў Асіповічах.

572 страница

Ён адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

   Высокіх вытворчых вынікаў дабіўся кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга машыніст А.А.Мірончык. Асабісты план перавозак ён выканаў на 121%, сэканоміў больш за 4 тыс. т дызельнага паліва. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

   У другім годзе 10-й пяцігодкі хлебаробы раёна атрымалі з гектара па 22 ц збожжавых і па 150 ц бульбы. Лепшых вынікаў па вытворчасці збожжа дабіліся земляробы калгасаў імя Чарняхоўскага, «Шлях Ільіча», «Чырвоны сцяг», імя Ульянава — атрымалі па 26 — 26,4 ц з гектара.

   За год вытворчасць мяса ў разліку на 100 га сельгасугоддзяў павялічылася на 25%, малака — на 10%.

   Гадавы план 1978 г. прамысловасць горада выканала на 103%. 3 высокімі вытворчымі паказчыкамі завяршылі год заводы аўтамабільных агрэгатаў, кардонна-руберойдавы, кансервавы, хлебазавод, камбінат хлебапрадуктаў, фабрыка канцтавараў (да 1978 — прамкамбінат). Даў першую прадукцыю камбінат малочных прадуктаў, які замяніў стары маслазавод. Перавыканалі гадавыя планавыя заданні таксама работнікі транспарту і сферы абслугоўвання. 20 перадавікоў вытворчасці былі ўдастоены ордэнаў і медалёў.

   Ураджайнасць зерневых і зернебабовых склала 24,9 ц. У двух калгасах — «Камунар» і «Шлях Ільіча» — атрымана звыш 30 ц на круг. Валавы збор бульбы дасягнуў 46,2 тыс. т (ураджайнасць — 185 ц з гектара).

   Паспяхова справіліся асіпаўчане з выкананнем народнагаспадарчага плана 1979 г. Поўнасцю быў здадзены ў эксплуатацыю камбінат малочных прадуктаў, завершана рэканструкцыя хлебазавода.

   План завяршальнага года 10-й пяцігодкі прамысловасць горада выканала на 101%. Кардонна-руберойдавы завод першым у Асіповічах укараніў комплексную сістэму кіравання вытворчасцю, арганізацыі і аплаты працы па вопыту Волжскага аўтамабільнага завода. У выніку на 30% знізіліся страты рабочага часу, скарацілася цякучасць кадраў. Гэта дазволіла выпусціць дадаткова 1,5 млн. м2 прадукцыі і атрымаць эканамічны эфект у суме 175 тыс. рублёў.

   Да 15 снежня выканала гадавое заданне па аб’ёме перавозак і рамонце лакаматыўнае дэпо.

   У цэлым за гады 10-й пяцігодкі аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся на 53,9%. 75% прыросту атрымана за кошт павышэння прадукцыйнасці працы. На ўсіх прадпрыемствах укаранілі комплексную сістэму кіравання якасцю прадукцыі. Выпуск вырабаў з дзяржаўным Знакам якасці склаў у 1980 г. 13%.

   Кардонна-руберойдавы завод дасягнуў запланаванага на канец пяцігодкі аб’ёму вытворчасці 21 лістапада 1980 г. Тэхнічнае пераўзбраенне, механізацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў, асваенне новай тэхналогіі, арганізацыйна-гаспадарчыя меры дазволілі вызваліць умоўна 356 чалавек, атрымаць увесь прырост прамысловай прадукцыі за кошт росту прадукцыйнасці працы і павысіць якасць прадукцыі. У 1980 г. 50% яе было выпушчана з дзяржаўным Знакам якасці.

   Па выніках спаборніцтва калектыў прадпрыемства ўзнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС І ЦК ВЛКСМ, а таксама памятным знакам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ «За высокую эфектыўнасць і якасць работы у 10-й пяцігодцы» з занясеннем на ўсесаюзную Дошку гонару на ВДНГ СССР. Дзесяць рабочых і служачых удастоены ордэнаў і медалёў.

   Датэрмінова выканалі пяцігадовыя планы завод аўтаагрэгатаў, камбінат хлебапрадуктаў, фабрыка канцтавараў, хлебазавод. Сярод рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў гэтых прадпрыемстваў, узнагароджаных ордэнамі і медалямі, дырэктар завода аўтаагрэгатаў Г.В.Гардзейчык, праца якога адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

   На чыгуначным вузле ў 10-й пяцігодцы ажыццяўлялася замена паравозаў цеплавозамі на манеўровай рабоце. Усе прыгарадныя пасажырскія зносіны сталі абслугоўваць дызель-цягнікі. Праведзена работа па далейшым укараненні і ўдасканаленні аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі. Узмоцнена рамонтная база. У выніку былі перавыкананы планы перавозак і рамонту рухомага саставу.

   За выкананне планавых заданняў 10-й пяцігодкі 16 лепшых работнікаў вузла

573 страница

ўдастоены высокіх урадавых узнагарод. Кавалеру ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Кастрычніцкай Рэвалюцыі, пераможцу спаборніцтва 1976—1980 гг. дарожнаму майстру акалодка А.А.Прановічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 красавіка 1981 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

   У сферы абслугоўвання насельніцтва аб’ём бытавых паслуг узрос на 38%. Адкрыта 7 новых магазінаў, 3 сталовыя.

   За гады 10-й пяцігодкі горад упрыгожылі новыя адміністрацыйныя і грамадскія будынкі аддзялення Будбанка, аўташколы ДТСААФ, вузла сувязі і іншыя. Жыллёвыя ўмовы палепшыла больш за 500 сем’яў гараджан.

   Праведзена добраўпарадкаванне гарадской тэрыторыі. Заасфальтавана 42 тыс. м2 вуліц і плошчаў, пракладзена 4,6 тыс. м2 тратуараў, павялічана працягласць водаправоднай і каналізацыйнай сеткі, вулічнага асвятлення, расшыраны зялёныя насаджэнні.

   Змянілася спецыялізацыя горада. Калі раней ён быў вядомы толькі як транспартны вузел, то цяпер стаў і адным з найбольш значных прамысловых цэнтраў вобласці.

   3 1975 г. у горадзе размяшчаецца доследная станцыя Беларускага НДІ лясной гаспадаркі (з 1992 — Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), у 1979 г. для яе пабудаваны спецыяльны комплекс памяшканняў. 3 1978 г. пачаў працаваць міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат. У студзені 1978 г. створана дзіцячая турыстычная база.

   За мінулую пяцігодку сельская гаспадарка раёна атрымала 25,6 млн. рублёў капітальных укладанняў. Праведзена работа па павышэнні культуры земляробства, павялічыўся аб’ём унясення арганічных і мінеральных угнаенняў. Энергаўзброенасць працы ўзрасла ў 1,2 раза.

   Усе гэта станоўча адбілася на павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. За гады 10-й пяцігодкі ў параўнанні з 9-й вытворчасць збожжа павялічылася на 14%, бульбы — на 6, мяса — на 4,5, малака — на 3, яек — на 48,2%. Сярэднегадавы аб’ём валавай прадукцыі ў калгасах і саўгасах раёна павялічыўся на 3,9 млн. рублёў.

   У 1981 г. план па вытворчасці і рэалізацыі прамысловай прадукцыі быў выкананы да 29 снежня. Звыш плана выпушчана прадукцыі на 630 тыс., рэалізавана на 684 тыс. рублёў.

   На прадпрыемствах горада і раёна ўстаноўлена 32 адзінкі высокапрадукцыйных станкоў і абсталявання, асвоена 5 новых паўаўтаматычных і паточна-механізаваных ліній, 6 прагрэсіўных тэхналагічных працэсаў, укаранёна 260 рацыяналізатарскіх прапаноў з агульным эканамічным эфектам больш за 300 тыс. рублёў. Гэта дазволіла аблегчыць працу многіх соцень рабочых, павысіць яе прадукцыйнасць супраць плана на 1,4%.

   Хлебаробы калгаса «Чырвоны сцяг» атрымалі з кожнага гектара па 30,7 ц збожжавых і зернебабовых. У калгасе імя Ульянава атрыманы рэкордны ўраджай кукурузы — па 510 ц зялёнай масы з гектара. У калгасе «Камунар» на кожныя 100 га сельгасугоддзяў атрымана па 513 ц малака, у сярэднім ад каровы надоена па 1938 кг малака.

   У цэлым за 11-ю пяцігодку (1981 — 1985) прырост прамысловай вытворчасці склаў 14,9%. Гадавое задание па вытворчасці таварнай прадукцыі за 1985 г. выканана на 103,2%. Аб’ём вытворчасці ў параўнанні з 1984 г. вырас на 4,9%, прадукцыйнасць працы — на 7,2%. Перавыкананы заданні па звышпланавым выпуску важнейшых відаў вырабаў: руберойду і кардону, лесаматэрыялаў, шклопалатна, круп і гатунковай мукі, масла і сухога абястлушчанага малака і інш.

   Ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі вялася работа па ўкараненні прагрэсіўных формаў арганізацыі і аплаты працы. Ахоп рабочых брыгаднай формай арганізацыі і аплаты працы ў прамысловасці склаў 74,9%. 3 пачатку пяцігодкі на прамысловых прадпрыемствах укаранёна 15 паточна-механізаваных ліній, 35 тэхналагічных працэсаў, устаноўлена 356 адзінак высокапрадукцыйнага абсталявання, комплексна механізавана 13 цэхаў і ўчасткаў, што дазволіла знізіць долю ручной працы на 4,6%.

   Працягвалася дарожнае будаўніцтва. Даўжыня дарог з цвёрдым пакрыццём за гады пяцігодкі павялічылася на 135 кіламетраў.

   Значная работа праведзена ў капітальным будаўніцтве. Забяспечана выкананне пяцігадовых планаў па асваенні капітальных укладанняў, уводу ў эксплуатацыю жылля,

574 страница

школ і іншых аб’ектаў сацыяльнага прызначэння.

   Справіліся з планамі і ўзятымі абавязацельствамі транспартныя арганізацыі. Працягвалася ўдасканаленне сферы абслугоўвання.

   Па выніках спаборніцтва прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, сувязі, будаўніцтва, гандлю і бытавога абслугоўвання за 1985 г. пераможцамі прызнаны калектывы масларобнага камбіната, дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 199, камбіната бытавога абслугоўвання.

   Сельскія працаўнікі справіліся з выкананнем планаў пяці гадоў па продажы дзяржаве збожжа, бульбы, малака і яек. Умацавалася эканоміка гаспадарак. У цэлым па раёне атрымана 12,4 млн. рублёў прыбытку, рэнтабельнасць калгасна-саўгаснай вытворчасці склала 40%.

   Гаспадаркі раёна ўкаранілі паточна-цыклавы метад выкарыстання тэхнікі, у 109 падраздзяленнях — брыгадную форму арганізацыі працы. У 11 калгасах і саўгасах для механізатараў абсталявалі гардэробныя, пакоі адпачынку, душавыя і лазні, у двух узводзіліся Дамы механізатараў, у калгасе «Чырвоны сцяг» — Дом жывёлаводаў. У калгасе «Бальшавік» для жывёлаводаў працавалі пральня самаабслугоўвання, комплексны прыёмны пункт, буфет, медпункт.

   У 1986 г. — першым годзе 12-й пяцігодкі (1986—1990) — у прамысловасці заданне па вытворчасці таварнай прадукцыі выканана

на 104%. Выпушчана звышпланавай прадукцыі на 5,5 млн. рублёў. Заданне па прадукцыйнасці працы выканана на 104,4%. Перавыкананы планы і абавязацельствы па перавозцы народнагаспадарчых грузаў, рознічнаму тавараабароту, рэалізацыі платных і бытавых паслуг.

   3 гектара сабрана па 22 ц збожжавых і зернебабовых, па 209 ц бульбы. На 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў атрымана па 518 ц малака і 121 ц мяса.

   Шэсць даярак надаілі ад кароў сваіх груп больш за 4000 кг малака на галаву — Н.С.Рэкіш і В.А.Атрашэўская (саўгас «Асіповіцкі»), В.С.Макарэвіч (калгас «Чырвоны сцяг»), Н.І.Трыбушэўская (калгас «Авангард»), Т.П.Жызнеўская (калгас «Чырвоны ўдарнік»), А.К.Кузьміч (саўгас «Каўгарскі»). Свінарка калгаса імя Леніна Б.А.Калеснікава забяспечыла на адкорме свіней сярэднясутачныя прыбаўкі ў вазе па 630 грамаў.

   У 1987 г. на два месяцы раней тэрміну закрыў план па выпуску таварнай прадукцыі калектыў торфапрадпрыемства «Татарка». За перамогу ў спаборніцтве адзначаны Ганаровай граматай ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ камбінат хлебапрадуктаў. Выхадам на новыя рубяжы стаў гэты год для калектываў леспрамгаса, лясгаса, аўтапарка № 19, дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, завода жалезабетонных канструкцый, ДРБУ-199.

   Упершыню на асіповіцкіх землях быў атрыманы ўраджай збожжа звыш 35 ц з

Будынак Асіповіцкага райвыканкома.

575 страница

гектара. Самыя высокія ўраджаі сабралі: збожжавых — калгас «Авангард» (46,7 ц); бульбы — калгас «Новы шлях» (343 ц); ільновалакна — «Новы шлях» (9,2 ц); кукурузы — «Авангард» (514 ц); караняплодаў — калгас «Чырвоны ўдарнік» (588 ц).

   Уся сельскагаспадарчая і 98% прамысловай прадукцыі ў 1988 г. атрымана ў гаспадарках і на прадпрыемствах, якія працавалі на поўным гаспадарчым разліку

і самафінансаванні. Планавае заданне па вытворчасці таварнай прадукцыі выканана на 102,8%. Тэмп росту прадукцыйнасці працы да папярэдняга года склаў 107,8%. Прамысловымі прадпрыемствамі атрымана

2 млн. рублёў звышпланавых прыбыткаў. План перавозак народнагаспадарчых грузаў выкананы аўтамабільным транспартам на 118,1%, чыгуначным — на 106,7%.

   Выкананне плана па агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту склала 106,1%.

   У сельскай гаспадарцы выкананы планы вытворчасці і продажу дзяржаве ўсіх відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, за выключэннем агародніны і пладоў. Ураджайнасць сельгаскультур некалькі знізілася, а вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі ўзрасла.

   Увод у дзеянне асноўных фондаў за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў склаў 54,8%. Дапушчаны зрыў уводу ў дзеянне жылля.

   Складаныя працэсы, якія пачаліся ў савецкім грамадстве ў канцы 1980 — пачатку 1990-х гадоў (аслабленне сувязей паміж саюзнымі рэспублікамі СССР, развал фінансава-крэдытнай сістэмы, «старыя» падыходы да кіравання народна-гаспадарчым комплексам і інш.), пачалі адбівацца на ўсіх галінах народнай гаспадаркі, культурна-бытавым і сацыяльным становішчы насельніцтва краіны. Не абышло гэта і Асіповіцкі раён.

   Ужо ў 1993 г. выпуск прадукцыі на прадпрыемствах горада і раёна скараціўся ў параўнанні з папярэднім годам на 9,7%. Прамысловасць працавала нестабільна ў сувязі з недахопам сыравіны і матэрыялаў. Так, на былым прамысловым флагмане горада — кардонна-руберойдавым заводзе — выпуск прадукцыі знізіўся на 37,6%. Скарацілася вытворчасць тавараў народнага ўжытку.

   Калі ў сельскай гаспадарцы ўраджайнасць яшчэ трымалася на добрым узроўні, то жывёлагадоўля стала даваць збой: пачала зніжацца вытворчасць прадукцыі, скарачацца пагалоўе.

   Нестабільна працавала прамысловасць у 1994 г. Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці адбылося на 10 прадпрыемствах, што склала 60% ад агульнай іх колькасці. Пастаянныя змяненні цэн на сыравіну і паліўна-энергетычныя рэсурсы ў бок павелічэння адмоўна ўплывалі на нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці.

   Скарацілася колькасць прамыслова-вытворчага персаналу. За 1994 г. яна склала 6194 чалавекі, за 1993 г. — 6584.

   Надзвычай складаным заставалася эканамічнае становішча горада і раёна і ў 1995 г. Працягвалася падзенне аб’ёмаў

Будынак Беларусбанка ў Асіповічах.

576 страница

прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сферы паслуг, росту запазычанасці па плацяжах, адчуваўся востры недахоп бюджэтных сродкаў. Яшчэ на 520 чалавек скарацілася сярэдняспісачная колькасць прамыслова-вытворчага персаналу.

   Валавы надой малака знізіўся на 2316 т, а сярэдні надой ад каровы — на 185 кг. Працягвала скарачацца пагалоўе жывёлы і птушкі.

   У параўнанні з 1994 г. увод жылых дамоў скараціўся на 72%.

   На пяці прадпрыемствах з 17 працягваўся спад вытворчасці і ў 1996 г. Колькасць прамыслова-вытворчага персаналу скарацілася на 326 чалавек. Працягвала зніжацца вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, пагалоўе жывёлы.

   Сярэднямесячная заработная плата рабочых і служачых у снежні перавысіла заработную плату калгаснікаў у 1,5 раза.

   У 1999 г. насельніцтва раёна налічвала 59 100 чалавек, у тым ліку гарадское — 40 600, сельскае — 18 500.

   Прамысловасць раёна прадстаўлена 16 асноўнымі прадпрыемствамі. Найбольш буйныя: завод аўтамабільных агрэгатаў (звыш 2000 рабочых), СП ААТ «Дах» (больш за 1500), ААТ «Шклозавод «Кастрычнік» (755), ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат» (290), камбінат хлебапрадуктаў (410), АП «Асіповіцкі завод «Каммаш» (195).

   За 1999 г. прамысловасцю раёна выпушчана прадукцыі ў дзеючых цэнах на 13 603,3 млрд. рублёў, тавараў народнага ўжытку — на 3729,5 млрд. рублёў.

   У раёне 16 калгасаў, калектыўна-долевая гаспадарка «Ліпень», аграгандлёвае прадпрыемства «Пратасевічы», 22 фермерскія гаспадаркі, 20 садаводчых таварыстваў.

   Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых у 1999 г. склала 12,1 ц з гектара, бульбы — 107 ц. Надоена малака ад каровы па 2038 кг.

   Чыгуначны вузел аб’ядноўвае 10 прадпрыемстваў і арганізацый. Гэта лакаматыўнае дэпо, вагоннае дэпо, станцыя Асіповічы, дыстанцыя пуці, дыстанцыя сігналізацыі і сувязі, прарабскі пункт будаўніча-мантажнага цягніка № 761 і інш.

   За 1999 г. аб’ём перавозак у лакаматыўным дэпо павялічыўся на 2,3%. Высокія паказчыкі вынікаў па бальнай ацэнцы пуці і ўтрыманні ўстройстваў маюць дыстанцыя пуці і дыстанцыя сігналізацыі і сувязі.

   Аўтапарк № 19 абслугоўвае пасажыраў на 14 гарадскіх, 29 прыгарадных і 1 міжгародным маршрутах. За 1999 г. транспартам аўтапарка перавезена 6,4 млн. чалавек, 143 тыс. т грузаў.

   Асноўная будаўнічая арганізацыя — БУ-89. За 1999 г. за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 284 кватэры агульнай жылой плошчай 18,6 тыс. м2, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 63 кватэры агульнай плошчай 4,5 тыс. м2.

   Гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва займаюцца ААТ «Гандаль», раённае спажывецкае таварыства, прадпрыемства

Члены прэзідыума раённага савета ветэранаў. 2001 г.

577 страница

 

па абслугоўванні чыгуначнікаў і пасажыраў на станцыі Асіповічы, камбінат грамадскага харчавання, кафэ станцыі Асіповічы.

   У раёне 51 прадуктовы, 35 непрадуктовых, 87 змешаных магазінаў, 44 прадпрыемствы грамадскага харчавання ўсіх формаў уласнасці.

   Рознічны тавараабарот за 1999 г. склаў 3963,1 млрд. рублёў. Прадпрыемствамі грамадскага харчавання рэалізавана прадукцыі на 422,9 млрд. рублёў. Платных паслуг насельніцтву аказана на 455,7 млрд. рублёў.

   Значнае развіцце ў раёне атрымала сфера малога прадпрымальніцтва. У 1999 г. існавала 68 суб’ектаў недзяржаўнай формы ўласнасці. Усяго па стане на пачатак 2000 г. у раёне дзейнічаюць звыш 60 прадпрыемстваў малога бізнесу, каля 300 індывідуальных прадпрымальнікаў.

   Тэлефонная сетка прадстаўлена 5 гарадскімі і 21 сельскай АТС з рабочай ёмістасцю адпаведна 11506 і 2889 нумароў. Шчыльнасць кватэрных тэлефонаў складае 27 на 100 чалавек ці 86 на 100 сем’яў у горадзе, 17 на 100 чалавек ці 50 на 100 сем’яў у вёсках.

   У горадзе функцыянуюць філіялы акцыянерных ашчадных банкаў Беларусбанка, «Прыёрбанка», аддзяленні Белаграпрамбанка і Прамбудбанка.

   На базе гарадскога вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі створаны 3 новыя прадпрыемствы: Камунальнае ўнітарнае жыллёвае рамонтнаэксплуатацыйнае прадпрыемства, унітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Водаканал» і ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Райсервіс». Абслугоўваннем кацельняў і цепласетак у раёне займаецца раённае вытворчае аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

   У 1999 г. прадпрыемствамі камунальнай гаспадаркі асвоена па капітальным рамонце каля 180 млрд. рублёў укладанняў, у тым ліку па добраўпарадкаванні — больш за 60 млрд. рублёў. Выканана асфальтавае і плітачнае пакрыццё 5,6 км вуліц горада, 5,7 км тратуараў.

   Здадзены ў эксплуатацыю пуцеправод цераз чыгунку, які злучыў паўночную і паўднёвую часткі горада.

   За год газіфікавана 600 кватэр, з іх 481 — прыродным газам.

   У раёне пражываюць 13 420 дзяцей і падлеткаў, працуюць 35 школ, 32 дзіцячыя садкі, у іх — 2558 дашкольнікаў (65%). Частка дзяцей шасцігадовага ўзросту (550 навучэнцаў) размешчаны ў дзіцячых садках. Ва ўстановах адукацыі працуюць 1754 настаўнікі і выхавальнікі, 750 чалавек абслуговага персаналу.

   У 149 гуртках, клубах, секцыях Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі па 51 профілю займаецца 2180 дзяцей.

   3 устаноў культуры ў раёне дзейнічаюць раённыя цэнтры культуры і народных рамёстваў, 19 сельскіх дамоў культуры, 13 сельскіх клубаў, рабочы клуб чыгуначнікаў «Чырвоны кастрычнік», клуб СП ААТ «Дах», гарнізонны Дом афіцэраў, 36 бібліятэк, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 6 дзіцячых музычных школ і 2 іх філіялы, 30 кінавідэаўстановак. Пры клубных установах дзейнічаюць 195 гурткоў і калектываў мастацкай сама-дзейнасці, 90 аматарскіх аб’яднанняў. 11 калектываў удастоены звання народнага.

   У раёне дзейнічаюць 3 стадыёны, 32 спартыўныя залы, 110 спортпляцовак, 26 залаў для заняткаў гімнастыкай і аэробікай, 2 міні-басейны, 7 ціраў. Працуюць 10 спартклубаў, у якіх займаюцца 533 чалавекі. Два прафесійныя клубы — баскетбольная каманда РТІ-АЗАА і футбольная каманда «Свіслач — Дах» — удзельнічаюць у чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь у вышэйшай і першай лігах адпаведна.

   На ўліку ў аддзеле сацыяльнай абароны стаяць 16 300 атрымальнікаў пенсій і дапамог, з якіх 7100 жыве ў горадзе, 9200 — у вёсках.

   Усяго ў раёне 824 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, з іх 316 інвалідаў вайны, 176 сем’яў загінуўшых, 674 былыя вязні канцлагераў, 100 удзельнікаў працоўнага фронту, 67 рэпрэсіраваных, 570 адзінокіх грамадзян.

   На тэрыторыі раёна зарэгістраваны рэлігійныя арганізацыі 3 канфесій — праваслаўнай, рымска-каталіцкай і пратэстанцкай.

   У раёне зарэгістравана 14 грамадскіх аб’яднанняў, дзейнічаюць 3 палітычныя партыі.