За газетной строкой (1945-2002, часть 2)

578 страница

По страницам районной газеты «Калгасная праца» («Запаветы Леніна»)

1 студзеня 1952 г.

НАСЕЛЬНЩТВА НАБЫВАЕ КУЛЬТТАВАРЫ

   Яркім сведчаннем няўхільнага павышэння матэрыяльнага ўзроўню працоўных нашага раёна з’яўляецца рост іх попыту на прамысловыя тавары.

   Сельмаг Свіслацкага сельпо толькі за апошні тыдзень прадаў 4 радыёпрыемнікі, 2 швейныя машыны, 6 шафаў. Магазін Верайцоўскага сельпо за той жа дзень прадаў 2 матацыклы, 2 швейныя машыны, 1 патэфон, 2 радыёпрыемнікі і 2 шафы.

   У чацвёртым квартале 1951 года спажывецкай кааперацыяй раёна рэалізавана сярод насельніцтва культтавараў у сем разоў больш, чым за той жа перыяд папярэдняга года.

                                                  В.Прыбыльскі, старшыня праўлення райспажыўсаюза.

ЛІЧБЫ I ФАКТЫ

   Толькі за мінулыя 3 гады пагалоўе жывёлы на калгасных фермах узрасло: буйной рагатай жывёлы на 208 працэнтаў, свіней — на 144 працэнты, авечак на 224, птушак на 499 і коней на 156 працэнтаў.

   За гэты час пабудавана 226 жывёлагадоўчых і другіх грамадскіх будынкаў, у тым ліку 40 канюшань, 54 кароўнікі, 21 свінарнік, 5 аўчарнікаў, 7 птушнікаў і 99 іншых памяшканняў.

   Нягледзячы на засуху, у 1951 годзе перадавыя калгасы раёна ўсе ж змаглі дабіцца нядрэнных паказчыкаў на ўздыме ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур. У калгасе «Усход» з асобных участкаў атрыманы ўраджай азімага жыта 15 цэнтнераў, яравой пшаніцы 14 цэнтнераў, азімай пшаніцы 15, ільносемя 4,3 цэнтнеры, кармавых буракоў 175 цэнтнераў. У калгасе «Авангард» з асобных участкаў атрыманы ўраджай ячменю 12 цэнтнераў з гектара. У калгасе «Бальшавік» выра-шчана на кожным гектары 2,4 цэнтнеры насення цімафееўкі на плошчы 10 гектараў. У калгасе «Перадавік» з асобных участкаў

атрымана 45 цэнтнераў з гектара карэнняў коксагызу, а па збору насення каўчуканоса план выканан на 900 працэнтаў. У калгасе «Звязда» вырашчана 120 цэнтнераў з гектара кораньплодаў на плошчы 8 гектараў.

 21 лютага 1952 г.

ЗАКОНЧАНА АДНАЎЛЕННЕ БАЛЬНІЦЫ

   Самым прыгожым у даваенны час у Асіповічах быў будынак гарадской больніцы. У першыя дні вайны фашысцкія варвары некалькі разоў бамбілі яе. Больніца была разбурана і разрабавана. Прайшлі гады вайны. Наступілі дні мірнай працы. Пачалося аднаўленне гарадской больніцы.

   Днямі раённае будаўнічае ўпраўленне (начальнік тав. Шураеў) скончыла аддзелачныя работы, і памяшканне больніцы на 150 ложкаў здадзена ў эксплуатацыю.

   У адноўленай больніцы маюцца хірургічнае, акушэрска-гінекалагічнае, тэрапеўтычнае аддзяленні. Добра абсталяваны аперацыйны блок, лабараторыя, фізкабінет, сталовая і пакой адпачынку.

   22 урачы, якія працуюць у больніцы, маюць вышэйшую адукацыю. Многія з іх у мінулым годзе прайшлі курсы па ўдасканальванню ведаў. Калектыў больніцы ўзначальвае заслужаны ўрач БССР А.А.Ушакевіч.

                                                                        Л.Паршын.

                       29 студзеня 1953 г.

НОВЫ БУДЫНАК ВАКЗАЛА

   Здалёк бачны на чыгуначнай станцыі Асіповічы прыгожы будынак, афарбаваны ў светла-жоўты колер. Гэта — новы вакзал, днямі здадзены ў эксплуатацыю…

   Пры ўваходзе кідаюцца ў вочы добра выкананыя архітэктурныя работы. Тут усё прадугледжана і накіравана на лепшае абслугоўванне пасажыраў. У вакзале — дзве залы для пасажыраў, білетныя касы, цырульня і г.д. На вакзале ўстаноўлены электрычныя гадзіннікі.

579 страница

1 студзеня 1955 г.

ГЭТА ДАСЯГНУТА Ў 1954 ГОДЗЕ

   Хлебаробы раёна ў цеснай садружнасці з механізатарамі працавалі над уздымам цалінных і абложных зямель. Пасяўныя плошчы ў калгасах раёна павялічыліся амаль на 600 гектараў.

   Вялікае капітальнае будаўніцтва разгарнулася на торфазаводзе «Татарка». Тут здадзены ў эксплуатацыю два 8-кватэрныя жылыя дамы для рабочых, добраабсталяваная сталовая. Закончана ўзвядзенне будынка механічнай майстэрні.

   Дала першы прамысловы ток Асіповіцкая ГЭС. Танную электраэнергію атрымалі торфазавод «Татарка», райцэнтр, калгасы.

   Пагалоўе буйной рагатай жывёлы калгасаў узрасло ў параўнанні з мінулым годам на 3000 галоў, свіней і авечак больш чым на 2 тысячы галоў.

                        16 сакавіка 1956 г.

ПРЫМАЮЦЬ ТЭЛЕВІЗІЙНЫЯ ПЕРАДАЧЫ

   Мясцком эксплуатацыйнай канторы (начальнік тав. Герцовіч) набыў тэлевізар для калектыўнага прагляду тэлевізійных перадач Мінскага тэлевізійнага цэнтра. У хуткім часе знайшліся ініцыятыўныя і вынаходлівыя аматары. Яны пад кіраўніцтвам інжынера-электрыка тав. Шапіра ўстанавілі 18-метровую антэну і зрабілі другія неабходныя ўстройствы. Неўзабаве тэлевізар быў уключаны. На экране з’явіліся выразныя выявы. Гук таксама быў добрым.

   Зараз у дні тэлевізійных перадач наладжваецца калектыўны іх прагляд.

                                                                        Н.Харчанка.

                                                                 26 кастрычніка 1956 г.

НОВЫ СЕЛЬСКІ МАГАЗІН

   У вёсцы Ясень пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю новы сельскі магазін. У ім размясціліся шэсць аддзелаў і закусачная. На пабудову яго выдаткавана каля 118 тысяч рублёў. У першыя дні работы выручка магазіна складае па 2,5 —3 тысячы рублёў штодзённа, што ў 5 — 6 разоў перавышае выручку ларка, які да гэтага часу абслугоўваў жыхароў вёскі.   Зараз у Ясеньскім сельпо ёсць два сельмагі. Абслугоўванне сельскага насельніцтва значна палепшылася.

                                                                     1 студзеня 1959 г.

3 КОЖНЫМ ГОДАМ

   3 кожным годам расце і багацее наша Радзіма, паляпшаецца жыццё народа, мацнее і квітнее наша рэспубліка. Разам з тым з году ў год паляпшаецца медыцын-

Загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Н.М.Расалоўская (у цэнтры) за работай.

580 страница

скае абслугоўванне насельніцтва. Гэта можна лёгка прасачыць хоць бы па нашаму раёну.

   Толькі за апошнія 5 год у раёне значна ўзрасла сетка медыцынскіх устаноў. Адкрыты стацыянары раённага тубдыспансера, Татаркаўская больніца на 10 ложкаў, павялічаны Лапіцкая і Акцябрская больніцы да 25 ложкаў, адкрыты 4 ФАПы, здраўпункт, дзіцячыя яслі, калгасны радзільны дом, дзіцячы туберкулёзны санаторый на 50 ложкаў, абсталявана і здадзена ў эксплуатацыю больніца ў горадзе на 100 ложкаў.

   Больш чым у два разы павялічыліся асігнаванні на ахову здароўя. Калі ў 1955 годзе яны склалі каля 3 мільёнаў рублёў, то ў 1958 годзе — 6188 тысяч рублёў.

   Зараз раён забяспечаны здавальняючай сеткай медыцынскіх устаноў. Чыгуначная і гарадская больніцы добра абсталяваны і забяспечаны ўрачамі ўсіх асноўных спецыяльнасцей.

   У 1959 годзе ўвойдуць у строй новыя Ясенская і Карытненская больніцы, а таксама Градзянская амбулаторыя.

Выдатна працуюць нашы супрацоўнікі. Многія з іх гэтымі днямі ўзнагароджаны Ганаровай граматай абкама партыі і аблвыканкама. Сярод іх урачы Ніна Міхайлаўна Расалоўская, Фёдар Мартынавіч Пруднікаў, Ганна Іванаўна Русаковіч, Вера Ільінічна Гордзіна і многія другія.

А.Ушакевіч, заслужаны ўрач

   Беларускай ССР, галоўны ўрач раёна.

21 студзеня 1960 г.

ГАНАРОВАЯ ЗАДАЧА КАМСАМОЛЬЦАЎ

   Камсамольская арганізацыя раёна налічвае ў сваіх радах 3400 членаў ВЛКСМ, з якіх 980 чалавек — сельскіх камсамольцаў. У жывёлагадоўлі працуе толькі 161 чалавек.

   …3 ліку жывёлаводаў-камсамольцаў ёсць нямала перадавікоў. Сярод іх даярка сельгасарцелі імя Валадарскага Аліна Клімовіч, даяркі з калгаса «Рассвет» Ганна Пігулеўская, Ніна Санько, Надзея Чаропка, калгаса імя Сталіна Валянціна Бобрык і многія другія, якія давялі надоі ад кожнай каровы да 1900 — 2000 кілаграмаў.

                                                             М.Ерашоў, сакратар РК ЛКСМБ.

1 чзрвеня 1965 г.

БАЛОТЫ АДСТУПАЮЦЬ

   Да вясны мінулага года побач з вёскай Мязовічы знаходзіліся дрыгвяныя, непраходныя балоты. Але вось на тыя месцы, дзе акрамя лазы нічога не расло, прыбылі механізатары.

   Да восені меліяратары асушылі 300 гектараў тарфянікаў. Затым калгасныя механізатары зааралі гэтую плошчу і на ўчастку ў 45 гектараў пасеялі азімае жыта гатунку «партызанка». Зараз пасевы гэтай культуры растуць добра.

   Вясной на асушаных тарфяніках пасеялі яравыя культуры — ячмень, авёс, 10 гектараў заняла бульба. Будзем тут вырошчваць і кармавую моркву.

                                                   Р.Сакалоў, саўгас «Каўгарскі».

                      7 лістапада 1965 г.

ГОРАД НОВАБУДОЎЛЯЎ

   Прыкметна мяняецца аблічча нашага горада. 3 кожным днём ён становіцца больш аздобленым, больш прыгожым.

   Ля скрыжавання вуліц імя Сумчанкі і Ленінскай заканчваецца закладка фундамента Дома культуры. Гэта будзе сапраўдны ачаг культурнага адпачынку з глядзельнай залай на 400 месц, з лекцыйнай залай на 100 месц, з бібліятэкай і чытальным пакоем, а таксама з памяшканнямі для гуртковай работы. Тут будзе абсталявана шырокаэкранная кінаўстаноўка.

   Непадалёку ад Дома культуры сёлета будзе заснаваны 48-кватэрны жылы дом. У стадыі завяршэння знаходзяцца два шматкватэрныя дамы па вуліцы Інтэрнацыянальнай і імя Дзяржынскага.

   Выдатны падарунак атрымаюць у наступным годзе гарадскія школьнікі — сярэднюю школу на 964 месцы, будаўніцтва якой таксама хутка заканчваецца. Значна расшырыцца вучэбная база CШ-2. Тут неўзабаве будзе здадзены ў эксплуатацыю новы корпус на 640 вучнёўскіх месц.

   А самыя юныя грамадзяне атрымаюць дзіцячы камбінат, будаўніцтва якога плануецца ў першым годзе пяцігодкі.

   Поўным ходам ідуць аддзелачныя работы ў новым будынку ўнівермага на 25 рабочых месц.

Прыводзяцца ў парадак і вуліцы райцэнтра. Сёлета замошчана 2000 квад-

581 страница

ратных метраў тратуараў. Замошчана і ў наступным годзе будзе пакрыта асфальтам вуліца імя Рымы Кунько. Такімі ж стануць вуліцы імя Дзмітрыева, Першамайская і Шасейная.

   У недалёкім будучым наш горад стане буйным прямысловым цэнтрам. Акрамя таго, што тут узводзіцца млынкамбінат, рыхтуецца праектная дакументацыя на будаўніцтва іншых прадпрыемстваў.

   Вось яна, песня будаўніцтва, песня кастрычніцкага пераўтварэння роднага краю.

                                                                           І.Гусараў.

                                                                   21 красавіка 1966 г.

УРУЧЭННЕ ОРДЭНАЎ I МЕДАЛЁЎ

   Па даручэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР сакратар абкома партыі Ф.М.Іваноў уручыў ордэны і медалі групе перадавікоў жывёлагадоўлі нашага раёна, узнагароджаных за поспехі, дасягнутыя ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі.

   Ордэны Леніна ўручаны старшыні калгаса «Бальшавік» А.І.Лазараву і свінарцы саўгаса «Асіповіцкі» Ю.Ф.Стасевіч.

   Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга атрымалі старшыня калгаса імя Ульянава М.М.Каленік, свінарка калгаса «Бальшавік» І.М.Палазнік, заатэхнік калгаса «Бальшавік» У.Л.Сімага, даярка калгаса «Авангард» Г.М.Солнышкіна.

   Вялікай групе перадавікоў жывёлагадоўлі ўручаны ордэны «Знак пашаны» і медалі.

                                                                    13 верасня 1966 г.

РАСЦЕ ТЭХНІЧНАЯ АСНАШЧАНАСЦЬ

   3 кожным годам папаўняецца аўтатрактарны парк калгасаў і саўгасаў раёна. Але сёлетні год асабліва прыкметны ў гэтых адносінах. Толькі адных камбайнаў калгасы і саўгасы атрымалі 21, 7 з іх — мадэрнізаванай канструкцыі «СКБ-4». Самыя найноўшыя трактары, вырабленыя мінскімі трактарабудаўнікамі, прыйшлі на палі сельгасарцелі «Шлях Ільіча». Добра зарэкамендавалі сябе і машыны харкаўскіх трактарабудаўнікоў. Пакуль што іх трактары «С-4», «Т-74» не маюць сабе роўных на палетках калгасаў імя Ульянава і імя Леніна. Магутныя «ЗІЛы-555» папоўнілі аўтамабільныя паркі сельгасарцелей «Авангард», «Шлях Ільіча», саўгасаў «Карытнае» і «Асіповіцкі». Самазвальныя машыны «ГАЗ-93» атрымалі нядаўна на гандлёвай базе «Сельгастэхнікі» сельгасарцелі «Новы шлях», «Авангард», «Чырвоны ўдарнік» і «Чырвоны сцяг».

   Папаўняецца і парк раённага аб’яднання «Сельгастэхнікі». Атрыманы 2 трактары «Беларусь», дзве спецмашыны для перавозкі аміячнай вады, 2 бензавозы.

   Усяго машын гэтых відаў з пачатку

Вуліца Сумчанкі ў Асіповічах.

582 страница

года рэалізавана на суму больш за 100 тысяч рублёў.

                                                І.Кучагура, галоўны бухгалтар раённага аб’яднання «Сельгастэхнікі».

                                                                     13 чэрвеня 1967 г.

СТВАРАЕЦЦА ЗАПАВЕДНІК

   Хутка ў нашым раёне будзе свая «Белавежская пушча». На плошчы 90 тысяч гектараў ствараецца лесапаляўнічая гаспадарка. Ужо зараз разгорнуты вялікія падрыхтоўчыя работы на тэрыторыях Градзянскага, Вязскага, Лапіцкага, Каменіцкага і часткова Кастрычніцкага, Брыцалавіцкага, Цэльскага і Асіповіцкага лясніцтваў. На корм зімой ласям, дзікам, казулям і іншым звярам пасеяна 6 гектараў бульбы, 2 — аўса, 2 гектары лубіну.

   Багацце гаспадаркі будзе немалое. Ужо зараз на тэрыторыі, дзе ствараецца запаведнік, налічваецца каля 200 ласёў і амаль такая ж колькасць дзікоў. Прадугледжваецца завесці ў нашы лясы 50 аленяў, а ў Лочынскае возера — андатру.

                                                      П.Краўчанка, дырэктар лясгаса.

                                                                     12 верасня 1967 г.

УЗВОДЗЯЦЦА МАСТЫ

   Два новыя жалезабетонныя масты праз рэкі Сіняя і Млынка ўзводзіць калектыў рабочых ДЭУ-720. Раней драўляныя масты часта ламаліся, іх затапляла паводкавымі водамі і г.д. Прыходзілася затрачваць шмат грошай на рамонт. Цяпер

масты ўзняліся на 1,5 метра вышэй за драўляныя і рух тут не спыніцца ў самую паводкавую вясну. Па плану будаўніцтва мастоў павінна закончыцца ў чацвёртым квартале. Але будаўнікі на чале з майстрам Іванам Піліпавічам Касперам рашылі здаць іх у 3-ім квартале.

                                                                        І.Васільеў.

                                                                   1 студзеня 1968 г.

У 1967 ГОДЗЕ Ў РАЁНЕ

   Пачаўся pyx цеплавозаў на Асіповіцкім участку дарогі. Першым перасеў з паравоза на цеплавоз машыніст Іван Шайкоўскі са сваім памочнікам Васілём Барсуковым. Яны правялі састаў вагой 4200 тон.

   Па вуліцы Камуністычнай уступіў у строй магазін па продажы гародніны.

   Завершана электрыфікацыя ўсіх населеных пунктаў раёна.

   Закончаны мантаж аўтаматычнай тэлефоннай станцыі ва ўсіх аддзяленнях сувязі раёна.

   Кансервава-харчовы камбінат асвоіў новы від прадукцыі — штучны мёд.

   На ўзвядзенне аб’ектаў аховы здароўя, адукацыі і культурна-бытавых было асігнавана 372,5 тысячы рублёў.

                        15 лютага 1968 г.

 КЛОПАТЫ АБ ПРАЦАЎНІКАХ

                                            У мінулым годзе і ў студзені 1968 года па пуцёўках прафсаюза ў санаторыях

Асіповіцкае вадасховішча.

583 страница

краіны пабывала 90 працаўнікоў сельскай гасгпадаркі раёна. У лепшых здраўніцах Крыма, Каўказа, рэспублікі адпачывалі і лячыліся П.Сімановіч з калгаса «Авангард”, Р.Лапацін — з калгаса «Чырвоны сцяг», механізатары саўгаса «Асіповіцкі» С.Ерка, І.Туміловіч і іншыя.

   Група жывёлаводаў калгасаў у колькасці 20 чалавек правяла свой адпачынак у турысцкай паездцы па гарадах краіны. 4 чалавекі пабывалі ў Балгарыі.

                                                                      В.Прыбыльскі.

                                                                     3 верасня 1968 г.

КРЫХУ СТАТЫСТЫКІ

   У наступіўшым навучальным годзе ў раёне гасцінна расчыніліся дзверы 16 сярэдніх, 17 васьмігадовых і 53 пачатковых школ, чатырох школ-інтэрнатаў.

   За парты селі каля 13 тысяч вучняў.

   Звыш 900 настаўнікаў, большасць з якіх маюць вышэйшую або сярэднюю педагагічную адукацыю, працуюць у школах раёна.

   Толькі сёлета ў наш раён прыбылі 29 маладых педагогаў з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй.

                                                                     10 снежня 1968 г.

                                                                        15 мая 1969 г.

БУДНІ ЖАЛЕЗАБЕТОННАГА

   На ўскраіне горада, побач з вагонным дэпо, разгарнулася будаўніцтва жалезабетоннага завода, якое вядзе Магілёўскае БУ-2.

   Зроблена ўжо нямала. Падведзены пад’язныя пуці, пракладзены водаправод. Заканчваецца мантаж адміністрацыйнага корпуса. Узводзіцца бетонарастворны вузел і вядзецца закладка фундамента вытворчага корпуса.

   Стараннай працай сярод калектыву будаўнікоў вызначаюцца муляры Андрэй Ціманоўскі і Дзмітрый Казак, цесляры Фёдар Санковіч і Міхаіл Паркалаў, рабочыя Браніслава Рыдзеўская, Валянціна Хорашава, Марыя Пекар і іншыя.

                                                                       К.Каралькоў.

                         12 снежня 1970 г.

МЕДАЛІ ВДНГ – БРЫГАДЗІРАМ

За высокія паказчыкі ў сацыялістычным спаборніцтве па павелічэнні ўраджай-

насці сельскагаспадарчых культур у 1969 годзе брыгадзір першай брыгады калгаса «Авангард» Сідар Іванавіч Жораў і брыгадзір другой брыгады калгаса «Чырвоны ўдарнік» Уладзімір Міхайлавіч Каток упраўленнем сельскай гаспадаркі райвыканкама прадстаўляліся на ВДНГ. Арганізацыйны камітэт выстаўкі прысудзіў ім малыя бронзавыя медалі.

                                                                           С.Фёдараў.

                                                                      28 снежня 1971 г.

 АТРЫМАЛІ НОВЫЯ КАМБАЙНЫ

    3 кожным годам павялічваецца ўраджайнасць зерневых культур. Каб сабраць збожжа хутка і без страт, наяўнай у гаспадарках тэхнікі становіцца ўжо недастаткова. Вось нядаўна ў аб’яднанне «Сельгастэхнікі» прыбыло 18 новых камбайнаў «СК-4». Новыя камбайны ўжо атрымалі калгасы «Усход», імя Ульянава, «Шлях Ільіча», «Беларусь», «Чырвоны сцяг», саўгасы «Карытнае», «Каўгарскі», «Пратасевічы», «Асіповіцкі».

                                                  Л.Луцковіч, галоўны інжынер раённага аб’яднання «Сельгастэхнікі».

                                                                           1 мая 1973 г.

 ПЕРШЫ ПІРГАМІН

    Апошнія перадмайскія дні на кардонна-руберойдавым заводзе былі напоўнены тым асаблівым радасным і трывожным хваляваннем, якое пануе заўсёды на

У хірургічным аддзяленні вузлавой бальніцы станцыі Асіповічы. Здымак 1960-х гадоў.

584 страница

пускавых участках. У руберойдавым цэху, дзе адзін з шасці агрэгатаў рыхтаваўся да пуску, круглыя суткі было мнагалюдна. Начальнік цэха камуніст Анатоль Васільевіч Жданаў, яго намеснік Сабіра Каюмаўна Цяслёнак асабіста па некалькі разоў правяралі і адладжвалі вузлы агрэгата, звяралі з разлікамі, зноў і зноў апробвалі…

   Нарэшце прынята рашэнне: «Можна пускаць!»

   Шэрая лента кардону папаўзла праз ванны і сушыльныя агрэгаты ў свой першы шлях. У 2 гадзіны 40 мінут з 28 на 29 красавіка адна з лепшых намотчыц змены т. Раманенка Марыя Главінская зняла першы рулон піргаміну.

   Радасныя воклічы «ўра» суправаджалі гэту падзею. Першы піргамін (руберойд) атрыманы!

                                                                     29 чэрвеня 1974 г.

БЕССМЯРОТНАСЦЬ ГЕРОЯ

   26 чэрвеня на плошчы У.І.Леніна адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі, якая ўвекавечвае памяць Героя Савецкага Саюза М.П.Каралёва.

   Мітынг адкрыў старшыня гарвыканкама У.І.Кавалёў. Потым былы намеснік камандзіра Асіповіцкага партызанскага злучэння В.В.Глотаў расказаў аб баявой дзейнасці генерал-маёра Мікалая Піліпавіча Каралёва.

   3 успамінамі аб нашым праслаўленым земляку выступілі на мітынгу былы начальнік штаба партызанскага атрада № 211

І.І.Патапейка i былы камандзір камсамольскай роты гэтага атрада Р.І.Кавалёў.

   Ад імя моладзі раёна сакратар-загадчык аддзела вучнёўскай моладзі і піянераў Л.С.Аляхновіч запэўніла старэйшых таварышаў у тым, што кожны камсамолец будзе свята ўшаноўваць памяць герояў рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны, працягваць лепшыя традыцыі сваіх бацькоў.

   Гонар адкрыць мемарыяльную дошку быў прадастаўлены першаму сакратару райкама КПБ А.М.Сівакову і былому намесніку камандзіра Асіповіцкага партызанскага злучэння В.В.Глотаву. I вось пад гукі Гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі адкрыліся залатыя літары, высечаныя на мармуры: «Вуліца носіць імя Мікалая Піліпавіча

Каралёва, Героя Савецкага Саюза, камандзіра Асіповіцкага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гг.».

                                                                    Н.Крыўшына.

                       12 верасня 1974 г.

ЛАЎРЭАТЫ ВДНГ

   3 Масквы прыйшло паведамленне аб узнагароджанні медалямі і каштоўнымі падарункамі Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР працаўнікоў нашага раёна. Залатым медалём узнагароджаны брыгадзір рыбаводнай брыгады калгаса «Авангард» Уладзімір Андрэевіч Петрашоў, бронзавымі медалямі — свінаркі калгаса «Чырвоны сцяг» Вера Раманаўна Лягуцкая і Галіна Іванаўна Калячка.

   Шчыра віншуем удзельнікаў ВДНГ з высокай узнагародай.

                       13 верасня 1975 г.

ХУТКА ПОЙДУЦЬ ЦЕПЛАВОЗЫ

   Згодна плану ўпраўлення Беларускай чыгункі, пачалася падрыхтоўка пуці на ўчастку Асіповічы — Магілёў да пуску цеплавозаў. Праводзіцца сярэдні рамонт з узмацненнем верхняй будовы пуці і падаўжэннем прамежкавых станцый. На некаторых адрэзках пуці драўляныя шпалы замяняюцца жалезабетоннымі. Пясчаны баласт замяняецца шчэбеневым.

   Работы вядуць тры пуцявыя машынныя станцыі.

   Плануецца закончыць падрыхтоўку ўсяго ўчастка чыгункі Асіповічы -Магілёў да пераводу на цеплавозную цягу да канца 1975 года.

                                                                     М.Бакіноўскі.

                       27 снежня 1975 г.

ПЕРШЫНЕЦ

   Пазаўчора Дзяржаўная камісія падпісала акт аб прыёмцы ў эксплуатацыю доследна-прамысловага комплексу па прасаванню сфагнавага торфу на торфапрадпрыемстве «Татарка». Гэта — першае прадпрыемства такога роду ў рэспубліцы. Магутнасць яго — дзесяць тысяч тон прадукцыі ў год. Да яе прад’яўляюцца высокія патрабаванні: нізкі працэнт вільготнасці, зольнасці і многае іншае.

585 страница

   Прадпрыемства аснашчана навейшым абсталяваннем з высокай ступенню механізацыі і аўтаматызацыі. Прадукцыя фасуецца ў поліэтыленавыя мяхі вагой па 50 кілаграмаў. Прызначана яна, у асноў-ным, для экспарту.

   У перыяд мантажу абсталявання і пусканаладачных работ (а яны ўсе рабіліся сіламі спецыялістаў торфапрадпрыемства) стараннем, кемлівасцю, уменнем вызначыліся былы начальнік транспартнага цэха Арнольд Сантоцкі, майстар Аляксандр Чаропка, электрык Нікіфар Задоля, прасаўшчык Леанід Клімянок і многія іншыя. У выніку незнаёмае абсталяванне, сама тэхналогія асвоены паспяхова. За час пусканаладачных работ выраблена 2600 тон прадукцыі, 2200 тон адпраўлена на экспарт.

   Новы цэх пачаў працаваць на поўную магутнасць.

                                                                        Т.Радзькоў.

                         А снежня 1976 г.

 УДАСТОЕНЫ ГАНАРОВЫХ ЗНАКАЎ

   Месяцам ударнай працы стаў лістапад на хлебазаводзе. Калектыў яго за гэты час пры плане 780 тон выпусціў 817 тон хлебабулачных вырабаў. На 102 працэнты выкананы план рэалізацыі.

   Нядаўна за старанную працу лепшым рабочым былі ўручаны ганаровыя знакі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1976 года». Удастоены яго пекар В.К.Сучок, машыніст цестараздзелачнай машыны В.М.Бугта, тэхнолаг А.Г.Пупейка.

     В.Каваленя, эканаміст хлебазавода.

                      29 лістапада 1977 г.

ЗВЫШПЛАНАВЫЯ ПЛІТЫ

   3 9 лістапада ў лік трэцяга года пяцігодкі пачаў працаваць цэх торфа-ізаляцыйных пліт торфапрадпрыемства «Татарка».

   Гадавое задание — выпусціць 12 000 кубічных метраў прадукцыі — выканана датэрмінова. На сённяшні дзень выраблена 12 226 кубічных метраў торфаізапліт.

   Значны ўклад у гэты поспех унеслі аператар Я.Ф.Давыдоўскі, прасаўшчык У.І.Булавацкі, сушыльшчыца Н.А.Жук.

                                                                       Я.Букаўнёў.

                                                                     18 мая 1978 г.

ЗНАК ГЛЫБОКАЙ ПАВАГІ

   Упраўленне Беларускай чыгункі і Дарпрафсож для ўвекавечання памяці былога чыгуначніка Акіма Мацвеевіча Чумакова, у знак глыбокай павагі і ўдзячнасці за подзвіг, які ён здзейсніў у першыя гады мірнага стваральнага будаўніцтва Савецкай дзяржавы ва ўмовах жорсткай класавай барацьбы, прысвоілі аднаму з лакаматываў імя «Акім Чумакоў».

   Здарылася гэта 27 жніўня 1922 года ў раёне чыгуначнага раз’езда Пасекі. Машыніст Акім Мацвеевіч Чумакоў, які вёў цягнік з каштоўным грузам, трапіў пад абстрэл белабандытаў. Мужны патрыёт уступіў у няроўную сутычку з ворагам, быў цяжка паранены. Аднак сабраў апошнія сілы і даставіў састаў да месца прызначэння. Але сам памёр ад ран.

   Вадзіць гэты лакаматыў даручана паважаным у калектыве дэпо машыністам У.П.Лазукову, В.М.Клісаву, В.У.Махначу.

                                                                       М.Волкаў.

                                                                     18 мая 1978 г.

ІМЕМ ПАДПОЛЬШЧЫКА

   У гады Вялікай Айчыннай вайны ў нашых краях дзейнічалі партызанскія атрады, якія падтрымлівалі цесную сувязь

3 падпольшчыкамі. Сярод іх быў наш зямляк Фёдар Андрэевіч Крыловіч, які працаваў у паравозным дэпо станцыі Асіповічы. Па заданню кіраўніцтва атрада ноччу з 30 на 31 ліпеня 1943 года, у разгар жорсткіх баёў на Курскай дузе, Фёдар Андрэевіч здзейсніў на станцыі буйную дыверсію, якая нанесла гітлераўцам вялікі ўрон. У выніку выбуху і пажару згарэлі

4 варожыя эшалоны, у тым ліку 5 паравозаў, 67 вагонаў са снарадамі і авіябомбамі, 8 танкаў, 10 бронемашын, 28 цыстэрн з бензінам і аўтамаслам, 12 вагонаў з прадуктамі, вугальны склад, станцыйныя збудаванні. За гэту аперацыю Ф.А.Крыловіч быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

   Днямі выканкам Асіповіцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў вырашыў увекавечыць памяць нашага земляка, партызана-падпольшчыка Ф. А. Крыловіча. Вуліца Нова-Праектная нашага горада перайменавана ў вуліцу імя Крыловіча. На

586 страница

будынку вакзала вырашана ўстанавіць мемарыяльную дошку.

                                                                         Б.Міхайлаў.

                                                                         18 мая 1978 г.

УЗНАГАРОДЫ ВДНГ СССР

   Сёлета група калгаснікаў калгаса «Чырвоны сцяг» была ўдзельніцай Усесаюзнай выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР. За высокія працоўныя дасягненні бронзавых медалёў ВДНГ і каштоўных падарункаў удастоены Алена Мікалаеўна Прохарава, Вацлава Ігнатаўна Пракаповіч, Людміла Іосіфаўна Віткоўская, Лізавета Адамаўна Кісель і Уладзімір Іосіфавіч Сіняўскі.

   Трэба дадаць, што ў У.І.Сіняўскага гэта ўжо трэцяя ўзнагарода галоўнай выстаўкі краіны.

                                                                     4 студзеня 1983 г.

ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРЭМІЯ – МАЙСТРУ ВАГОННАГА ДЭПО

   Цэнтральны Камітэт Кампартыі Беларусі і Савет Міністраў Беларускай ССР, разгледзеўшы прадстаўленне Камітэта па Дзяржаўных прэміях Беларускай ССР у галіне навукі і тэхнікі і Белсаўпрофа, пастанавілі прысудзіць Дзяржаўныя прэміі Беларускай ССР 1982 года за выдатныя дасягненні ў працы перадавікам сацыялістычнага спаборніцтва. Прэмія прысуджана і майстру вагоннага дэпо Асіповічы Лідзіі Мікалаеўне Чаропка — за выдатныя поспехі ў працы, дасягнутыя на аснове ўдасканалення вытворчых працэсаў, укаранення перадавых метадаў працы і ініцыятыву ў развіцці сацыялістычнага спаборніцтва за павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці працы.

                                                                     12 сакавіка 1983 г.

НОВАЯ ПАЛІКЛІНІКА

   Тыдзень назад адчыніла перад наведвальнікамі свае дзверы міжраённая стаматалагічная паліклініка.

   Штодзень яна можа прыняць 350 — 400 хворых. Дапамогу акажуць 15 кваліфікаваных спецыялістаў-стаматолагаў. Вялікая работа праводзіцца па выяўленню і прафілактыцы зубных захворванняў. Працуе дзіцячы кабінет. У прыгожаабсталяваных фае і рэкрэацыях утульна адчуваюць сябе наведвальнікі.

   Здача новай паліклінікі — канкрэтнае праяўленне клопатаў партыі і ўрада аб здароўі чалавека.

                                                                           І.Грамоўскі.

                                                                      9 красавіка 1983 г.

НА ПАТОКУ – ЖЫЛЫЯ ДАМЫ

   Вытворчасць зборных шчытавых дамоў для жылля распачне сёлета раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка». Для гэтай мэты тут вядзецца мантаж абсталявання ў спецыялізаваным цэху, пуск якога намечаны на канец другога — пачатак трэцяга квартала.

   Як паведаміў рэдакцыі галоўны інжынер аб’яднання М.Р.Бараноўскі, калектыў цэха будзе штогод выпускаць да 100 такіх дамоў. Гэта стане добрай падмогай для вырашэння жыллёвай праблемы, асабліва ў сельскай мясцовасці. Агульная плошча такога дома перавышае 56 квадратных ме- траў, а арыенціровачны кошт яго складзе каля дзвюх тысяч рублёў.

   Апрача таго, у цэху будуць вырабляцца кармушкі для патрэб жывёлагадоўчых ферм і кузавы для аўтамабіляў усіх марак.

                                                                           А.Цімінскі.

                                                                        4 жніўня 1984 г.

ВУЛІЦА ІМЯ ЛЮЛЬКОВА

   Улічваючы заслугі ганаровага грамадзяніна горада Рыгора Фаміча Люлькова ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні горада Асіповічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з мэтай увекавечання яго памяці, выканкам гарадскога Савета народных дэпутатаў вырашыў перайменаваць вуліцу Спартакаўскую ў вуліцу імя Люлькова Р.Ф.

   Гарадскому вытворчаму аб’яднанню жыллёва-камунальнай гаспадаркі даручана вырабіць і ўстанавіць на доме  1 вуліцы Люлькова мемарыяльную дошку з тэкстам: «Вуліца носіць імя Люлькова Рыгора Фаміча (нарадзіўся 14.2.1916 года, памёр 28.7.1983 года), ганаровага грамадзяніна горада Асіповічы, былога камандзіра 120-га стралковага палка, які прымаў удзел у вызваленні горада Асіповічы 28 чэрвеня 1944 года».

587 страница

                                                                       1 чэрвеня 1985 г.

ГЕРОІ ФІЛЬМА – НАШЫ ЧЫГУНАЧНІКІ

   Фільм па заказу Міністэрства шляхоў зносін і ЦК прафсаюза работнікаў чыгуначнага транспарту скончыла здымаць група кінематаграфістаў студыі «Беларусьфільм».

   Гэта тэхніка-прапагандысцкая стужка пад назваю «Кожнаму кіламетру пуці выдатнае ўтрыманне» прысвечана вопыту работы Верайцоўскага акалодка дыстанцыі пуці, які ўзначальвае Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Андрэевіч Прановіч.

   Здымкі вяліся на станцыі Верайцы, Асіповічы, у калгасе «Камунар», на перагонах акалодка.

Аўтар сцэнарыя С.А.Няўзорава, рэжысер Э.І.Гайдук, аператар І.І.Каган.

                   В.Біцюцкіх, сакратар партарганізацыі дыстанцыі пуці.

                                                                       8 лютага 1986 г.

НОВАЯ АПТЭКА

   Сваіх першых наведвальнікаў прыняла на гэтым тыдні новая аптэка ў заводскім мікрараёне.

   Сюды завезена на 12 тысяч тавараў. Як адзначыў загадчык цэнтральнай раённай аптэкі Б.І.Шэманскі, гэтая аптэка апошняя, якая была пабудавана ў вобласці ў адзінаццатай пяцігодцы. Ёй прысвоены нумар 169.

                           А.Малахава.

17 кастрычніка 1987 г.

У ПРАЕКЦЕ – НОВАЯ СТАНЦЫЯ

   Міністэрства сувязі БССР прыняло рашэнне пабудаваць у горадзе Асіповічы радыё-тэлевізійную станцыю.

   Нярэдкія яшчэ выпадкі дрэннага паказу перадач на экранах нашых тэле-візараў. I прычын тут шмат. Звязаны яны ў асноўным з іх няякасным прыёмам. Праектаваннем станцыі будзе займацца ў будучым годзе Кіеўскі дзяржаўны інстытут па пошуках і праектаванню збудаванняў сувязі № 3. Пасля гэтага пачнуцца работы па ўзвядзенню PTC.

                                                     У.Пчалінцаў, інспектар

 Дзяржкамітэта па ахове прыроды Асіповіцкага раёна.

                                                                       21 мая 1988 г.

РАЁН – ПЕРАМОЖЦА СПАБОРНІЦТВАЎ

   ЦК КПБ, Савет Міністраў БССР, Белсаўпроф і ЦК ЛКСМБ разгледзелі вынікі рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва абласцей і раёнаў за лепшыя паказчыкі вытворча-эканамічнай дзейнасці ў выкананні заданняў Харчовай праграмы ў 1987 годзе.

   У ліку пераможцаў рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва сярод раёнаў названы і наш — Асіповіцкі раён.

   Ён узнагароджваецца пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ з дыпломам і выдачай грашовай прэміі.

                                                                    9 снежня 1989 г.

ПАДПІСАН КАНТРАКТ

   Расшыраюцца сувязі калектыву завода аўтаагрэгатаў з італьянскай фірмай «Галіно». Паміж імі заключаны кантракт на пастаўку італьянскага абсталявання для вытворчасці камплекта дэталей з паўцвёрдага пенаполіўрэтану для аўтамабіля маркі МАЗ-64221 на суму 3 мільярды 664 мільёны італьянскіх лір.

   Нядаўна вопытныя спецыялісты фірмы наведалі прадпрыемства, выказалі свае думкі і меркаванні адносна новай вытворчасці на сустрэчы з кіраўнікамі і спецыялістамі завода і перадалі ім праектную дакументацыю.

   У бліжэйшы час пачнуцца пастаўкі тэхналагічнага абсталявання на прадпрыемства.

                                                        І.Сцяпура, рэдактар аўтазаводскай радыёгазеты.

                       7 лістапада 1990 г.

ЗАВОД ПЕРАХОДЗІЦЬ НА АРЭНДУ

   Завод «Рамспецкамунмаш» — самае маладое прадпрыемства ў нашым горадзе. Але, нягледзячы на гэта, ён заявіў пра сябе самым найлепшым чынам у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. Па выніках работы ў першым паўгоддзі адзначаны пераходным Чырвоным сцягам. Стабільна, рытмічна працуе ён і цяпер.

  I вось яго калектыў на сваім агульным сходзе вырашыў выйсці з вытворчага

588 страница

аб’яднання «Камунмаш» і перайсці на арэнду. Работнікі прадпрыемства прынялі свой статут, выбралі праўленне і старшыню арэнднага калектыву. Ім стаў дырэктар завода В.Ц.Русаковіч.

   У бліжэйшы час будзе заключаны дагавор з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі з мэтаю выкупу асноўных і абаротных сродкаў. Прадпрыемства будзе перайменавана ў «Камунмаш» і стане выпускаць сучасную тэхніку жыллёва-камунальнай сістэмы.

                                                                        І.Сцяпанаў.

                      20 лістапада 1991 г.

 ПЕРШЬІЯ БЕСПРАЦОЎНЫЯ

   У гарадскім цэнтры занятасці насельніцтва, ці як мы раней называлі бюро па працаўладкаванню, афіцыйна зарэгістравана 8 беспрацоўных.

   У асноўным гэта інжынерна-тэхнічныя работнікі і служачыя з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй. I яшчэ адна асаблівасць: сем з ліку беспрацоўных — жанчыны і адзін — мужчына. Усе яны атрымліваюць дапамогу па беспрацоўі.

                                                                        Л.Пятрова.

                                                                   7 лістапада 1992 г.

ПРЫВАТЫЗУЕЦЦА ЖЫЛЛЁ

   Звыш ста кватэр — такі жыллёвы фонд быў у калгасе «Чырвоны ўдарнік». У пачатку сёлетняга года пачалася яго прыватызацыя. У асабістую маёмасць калгаснікі выкупілі ўжо 60 працэнтаў кватэр.

   Згодна прынятаму агульным сходам калгаснікаў рашэнню, кошт жылля не высокі. Ранейшаму кватэранаймальніку дастаткова аплаціць палову кошту жылля ў цэнах на 1 студзеня 1991 года. Пасля гэтага ён становіцца паўнапраўным гаспадаром дома або кватэры.

   Як адзначыў старшыня праўлення калгаса В.А.Рымар, да канца года калгаснікі выкупяць усе жылыя памяшканні.

                                                                    Ф. Аляксандраў.

                                                                     1 чэрвеня 1994 г.

УШАНАВАЛІ ВЕТЭРАНАЎ

   У калектыве дыстанцыі пуці працуе 56 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Іх фотаздымкі размешчаны на спецыяльным стэндзе «Яны змагаліся за Радзіму». А напярэдадні 49-й гадавіны Вялікай Перамогі іх цёпла і сардэчна павіншавалі са святам

начальнік Беларускай чыгункі, дарожны камітэт прафсаюза рабочых чыгуначнага транспарту і савет ветэранаў чыгункі.

   У гонар свята Перамогі кожнаму ўдзельніку вайны выплачана па 200 тысяч рублёў.

                                                                    8 лютага 1995 г.

I АСІПАЎЧАНЕ «ВЫСТАЎЛЯЮЦЦА»

   Сёння ў Мінску пачынае работу Міжнародная рэспубліканская выстаўка-кірмаш «1000 дробязей». Праходзіць яна ў былым будынку ВДНГ, а цяпер выставачнай зале.

   Сотні прадпрыемстваў выстаўляюць тут сваю прадукцыю. Сярод іх дастойнае месца займае і наш завод аўтамабільных агрэгатаў, які дэманструе больш за 10 найменняў розных тавараў народнага спажывання і дэталей. Праводзіцца выстаўка-кірмаш з мэтай стымулявання попыту на прадукцыю, якую выпускаюць прадпрыемствы рэспублікі і замежныя.

                                                                         С.Янкоў.

                                                                   5 сакавіка 1997 г.

ПАСЯЛІЛІСЯ ЗУБРЫ

   14 волатаў беларускіх лясоў атрымалі прапіску на тэрыторыі нашага раёна.

   Зубры прыехалі да нас са славутай Белавежскай пушчы. Новым месцам рассялення велічных жывёл абрана Вязьеўскае лясніцтва. Апошняя партыя ўнікальных асобін жывёльнага свету была завезена 26 лютага.

                                                                      21 мая 1997 г.

ВЕКАВЫЯ ДУБЫ

   У нашым раёне знаходзяцца 2 помнікі культуры рэспубліканскага значэння расліннага паходжання.

   Волаты расліннага свету — дубы – маюць даволі значны ўзрост: аднаму з іх каля 400 гадоў, другому — звыш 200. Растуць унікальныя дрэвы ў Брыцалавіцкім і Акцябрскім лясніцтвах.

                                                                   13 верасня 1997 г.

ДОЎГАЖЫХАРЫ ГОРАДА

   У горадзе на сённяшні дзень пражываюць 52 чалавекі, якія пераўзышлі 90-гадовы рубеж.

   Ёсць у наяўнасці і людзі, якія жывуць ужо больш за 100 гадоў: такіх трое. Самы ж старэйшы доўгажыхар Асіповіч мае ўзрост у 103 гады.

589 страница

                                                                      13 мая 1998 г.

СТАЛІ ДЫПЛАМАНТАМІ

   5 — 7 мая праходзіў чацвёрты рэспубліканскі фестываль «Не старэюць душой ветэраны». Удзел у ім прыняў і наш народны хор ветэранаў вайны і працы.

   Запамінальным і для гледачоў, і для членаў журы стала амаль 30-мінутнае выступленне асіпаўчан. 3 дыпломам і каштоўным падарункам вярнуліся ўдзельнікі хору дадому.

   Дыпломамі адзначаны таксама салісты хору Леанід Чудаў, Людміла Герасіменка і Уладзімір Жлобіч.

                                                                        А.Друцкі.

                                                                   9 чэрвеня 1999 г.

НАШЫ ДАРОГІ

   Пад наглядам асіповіцкіх дарожных арганізацый ДРБУ-199 і ДУ-73 знаходзяцца 542,4 кіламетра дарог.На абслугоўванні ДРБУ-199 435,1 кіламетра дарог, з якіх 102,9 — рэспубліканскага значэння. ДУ-73 мае 56,5 кіламетра магісгральных і 50,8 — рэспубліканскіх дарог.

                                                                           28 ліпеня 1999 г.

3 1900 ГОДА

    Самым старым водаправодам горада валодае Асіповіцкі ўчастак водазабеспячэння Магілёўскай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных устройстваў Беларускай чыгункі.

    Час закладкі водаправодных труб на ўчастку паміж лакаматыўным дэпо і тэрыторыяй базы названай арганізацыі датуецца 1900 годам. Адметным з’яўляецца тое, што і па сённяшні дзень стан амаль векавога водаправода не выклікае асаблівых клопатаў: працуе…