Осиповичская деревня глазами этнографа

В 1920-е годы Осиповичское краеведческое общество (Асіповіцкае краязнаўчае таварыства) провело подробное исследование особенностей разных сфер современной жизни Осиповичского района.

Обработанные председателем общества краеведов А.Г.Немцовым материалы этих исследований содержат ценные сведения про разные стороны традиционной жизни наших земляков.

662 страница

 Гаспадарка

Асноўным заняткам насельніцтва Асіповіцкага раёна з’яўляецца сельская гаспадарка. Спосаб земляробства – трохпалёўка пры церазпалосным карыстанні. Змена раслін такая:

 

 

Ураджаі залежаць ад якасці глебаў. У сярэднім бываюць наступныя:

 

 

Штучнага ўгнойвання глебы сялянства не ўжывае – адзіным угнаеннем з’яўля-ецца гной.

3 сельскагаспадарчых прылад ёсць у кожнай гаспадарцы плуг, барана, калёсы, сані. Больш складаныя прылады малатарні, саламарэзкі, арфы сустракаюцца радзей, іх колькасць у вёсках залежыць ад заможнасці гаспадарак.

Гародніцтва не носіць прамысловага характару і служыць для задавальнення толькі патрэб гаспадаркі і сям’і і вельмі мала ідзе на продаж. Звычайная гародніна – капуста, морква, гуркі.

Таксама спажывецкі характар мае і садоўніцтва.

Пчалярства шырока распаўсюджана – амаль у кожнай вёсцы ёсць пчаляры. Мёд у большасці ідзе на свае патрэбы, але ж іншыя гаспадары яго і прадаюць.

 

 Жывёлагадоўля

На адну гаспадарку прыходзілася ў сярэднім па 1 каню, 2-3 галавы буйной рагатай жывёлы, 4-5 свіней, 3-4 авечкі.

Пароды жывёлы мясцовыя; з заводскага быдла (па стат. даных) сустракаюцца каровы і быкі швіцкай пароды.

Каровы гадуюцца з іншым быдлам у агульных хлявах. Хлявы звычайна даў-жынёй 10-20 аршын, шырынёй 8-10 аршын, звычайна падзяляюцца на часткі для коней, кароў, свіней, авечак.

Хлеў на зіму ўцяпляецца такім чынам: замест столі кладуць жэрдкі, на іх кладуць салому. Святла ў хляве няма, бо няма вакон, Падлога земляная, вельмі брудная. Улетку большасдь насельніцтва кароў не корміць, яны задавальняюцца толькі пашай; там

663 страница

яны і п’юць. Падкармліваюць толькі дойных – бульбай, сенам, сечкай.

Узімку, трымаючы жывёлу ў пунях, кормяць яе па 2-3 разы ў дзень, зранку і ўвечары даюць салому з сенам – «трушанку»; удзень пояць чыстаю вадой. Правільнага кармлення не назіраецца.

Дояць карову 2 разы ў дзень – з ранку і ў вечары; удоі кожны раз у сярэднім чатыры кварты. Даенне кароў спыняюць за 2-3 месяцы да ацёлу (бывае 2 тыдні –залежыць, як сяляне кажуць, ад «статку»). Пастухом наймаюць свайго чалавека ці з другой вёскі; яму за 100 галоў у сярэднім плацяць 70-80 пудоў хлеба; снедае ён па чарзе ў хатах; па чарзе таксама яго і апранаюць. У дапамогу яму даецца па 2-3 падпасвічы.

Коней кормяць узімку сенам, ацірай, падмешваюць мякіну, бульбу – 2-4 разы ў дзень – калі на ім не ездзяць працаваць; а хто ездзіць у заробкі – падсыпае і аўсу.

Жарабё першы год з маткай; з 2-3 гадоў на ім спрабуюць скародзіць.

Улетку пасуць, дома амаль што не кормяць, з таго часу, як з’явілася трава. Валасы з хваста кожны год падразаюць і прадаюць «караўнікам» (тряпичникам) за кавалак мыла.

Запрагаюць каня праз 2-4 гады ад нараджэння. Жыве конь гадоў 20-25; самым працаздольным ліцыцца ў 10-5 год. У ранейшыя часы працоўнай цяглавай сілай былі валы; яны пачалі знікаць (як працоўная сіла) у пачатку бягучага стагоддзя.

664 страница

Для авечак адгароджваюць месца ў агульным хляве: пастуха наймаюць асобнага ад іншых жывёл; трымаюць дзеля скуры і воўны. Стрыгуць два разы ў год, кожны раз атрымліваючы па 1-1,5 фунта воўны.

Свінні ўтрымліваюцца паасобку ў прырубе да хлява. Адкормліваць іх пачынаюць са жніўня да Каляд (або з Каляд да Вялікадня) бульбай або аўсянай ці жытняй мукой. Агульная вага свінні ў сярэднім 3-4 пуды мяса, прадаюць вельмі рэдка – сала і мяса спажываюць самі.

Птуства складае невялікае падспор’е ў гаспадарцы. Трымаюць курэй дзеля яек; узімку куры ў хаце пад печчу, гусей узімку трымаюць у хляве.

У вёсках, размешчаных уздоўж рэк, насельніцтва займаецца рыбалоўствам.

Рака Свіслач раней была вельмі рыбная – колькасць рыбы цяпер значна зменшылася. Вадзіліся ў рацэ самы вагой 3-4 пуды, – іх лавілі сецямі – шастом з зуб’ямі, «волакамі» – ільнянымі сяцямі.

Вадзіўся «веліразуб», якога лавілі на рака – белае салодкае мяса – вагой у паўпуда, даўжынёй у 1/2 – 4 метра; «марона» – круглая жоўтая рыба, лыч востры, 4 вусікі – «губатая», нераст ля Міколы вясенняга.

Многа было ракаў (яны і цяпер ёсць); іх лавілі «крыгамі», калі цвіце боб, 3 чалавекі: два па баках, адзін ззаду – «за дзеда».

Арцелей не было – лавіў кожны сам па сабе на продаж, улоў у сярэднім быў 3-5 пудоў за ноч; цана 2 кап. за фунт.

Вадзіліся тут раней у вялікай колькасці бабры, але гадоў 25-30 таму назад іх знішчылі канчаткова.

Лавілі іх кошыкамі – шырынёю ў 0,5 м, зробленымі з дроту. Уваходная дзірка прыходзілася паміж рагаткамі, канцы іх утыкаліся ў зямлю. Да ніжняй часткі каша прымацоўвалася вяроўка – калі цягнуць яе, дык кош зачыняўся.

Ставілі яго на глыбокім месцы, ля стромага берагу гам, дзе які-небудзь корч, ці пень. Адзін чалавек стаяў на беразе і шостам тыкаў у ваду пад пнём ці паваленым дрэвам; другі ў гэты час стаяў у чаўне і сачыў, калі бабёр прыходзіў у кош; як толькі адчуваўся ўдар – ён адразу цягнуў за вяроўку, якая адразу і захлопвала кош. Бабра выцягвалі і забівалі.

Цяпер водзяцца ляшчы, галаўні (6-8,10 фунтаў), падуста (у глеістай зямлі), ліні, шчупакі (23-27 фунт.), вокуні, карасі. Ловяць іх сецямі, перамётамі; рыба ў болыпасці ідзе на патрэбы сям’і лаўца, а іншы раз і на продаж.

Паляваннем займаюцца выпадкова і паляўнічых прамыслоўцаў няма.

Сярод рамеснікаў больш за ўсё ганчароў, кіжамяроў, сталяроў і рымароў. Для вырабу валенцаў прыходзяць «валюшнікі» – калускія, магілёўскія, чэрвеньскія.

3 падсобных промыслаў маюць значэнне для мясцовага насельніцтва рубка і вываз лесу. Раней вялікія бярвенні вывозілі на адных «карах» такім чынам: адзін канец цягнуўся па зямлі, што вельмі высіляла коней; у кары запрагалі 2-3 кані.

Сродкамі руху з’яўляюцца калёсы, кашэль, абшыванні (з лубу); зімой сані-вазок з сядзеннем.

665 страница

Расклад гаспадарчых заняткаў мужчын, жанчын па месяцах у працягу года:

Быт насельніцтва

Звычайным тыпам паселішча з’яўляюцца вёскі і прысёлкі. Тыпы хат – чатырохсценкі з сенцамі: адзін пакой з печчу направа ці налева пры ўваходзе ў хату; пяцісценкі – хаты з двух палоў з сенцамі пасярэдзіне. Дах гонтавы або з дошак, саламяных дахаў на жылых хатах сустракаецца мала. Але ж усе гумны і сараі маюць саламяныя стрэхі.

У сярэдзіне хаты ў красным куце стол, уздоўж сценак пад вокнамі лавы, ля печы – ложкі (ад печы да сцяны), падлога сустракаецца рэдка. Сцены голыя, толькі ў чырвоным куце вісяць абразы, абвешаныя рушнікамі з узорамі ды сцены тут аб-клеены абоямі. У іншых хатах вісяць на сценах фотаздымкі («карточкі»). Хата асвятляецца ў вечары газай, лучынай – вельмі рэдка, вакон звычайна 4 – у двух сценах па 2 вакны, у сценах змяшчаюцца кублы, кубры, скрыні і некаторыя гаспа-дарчыя прылады. У сенцах вакон няма – свет праходзіць праз адчыненыя выхад-ныя дзверы, ад іх на двор будуецца невялічкі і невысокі ганак у 1-2 прыступкі.

Усе хаты цягнуцца ўздоўж вуліцы, вокнамі на вуліцу. Агульны выгляд вёскі шэры. Двор звычайна невялікі. Сядзіба яго вьщягнутая, вузкая. Будынкі размяпгчаюцца па рознаму – у адных яны замыкаюць двор з усіх бакоў, у другіх цягнуцца ўздоўж мяжы. На сядзібе звычайна ёсць будынкі:

  1. Хата з сенцамі, 2. Хлеў для быдла,3. Стопка для бульбы, буракоў, капусты,
  2. Паветка – падкаціць калёсы, скласці дровы, 5. Гумно для саломы, сена. Да гумна іншы раз прыбудоўваецца спецыяльна для сена «трысцян». Двор звычайна даволі брудны. Чысты двор, дзе не ходзіць быдла, сустракаецца рэдка, у некаторых гаспадароў сустракаецца «доражнік» — агароджаная дарога ў хлеў для быдла, калі яно ідзе з поля. Плуг і барана звычайна ляжаць там, дзе іх кінуць. Перад хатай ставяць браму альбо вароты.

666 страница

Сялянскія хаты ніколі знадворку не аббіваюцца дошкамі і не афарбоўваюцца. Зашчыту ваканіцы і казыркі вакон селянін аздабляе рознымі ўзорамі, якія ў боль-шасці складаюцца з круглых ліній.

Узімку ад холаду некаторыя сяляне падвешваюць да вакон зробленыя з саломы маты, насыпаюць вышэй прызбу, іншыя пад самае вакно падсыпаюць апілак.

Санітарнае становішча вёсак далёка не задавальняючае. Вуліца ва ўсіх вёсках увосень настолькі гразкая, што, напрыклад, каб склікаць сялян на сход, зборшчыку трэба конна ездзіць па хатах – пехатой ён не пройдзе. Жывёлы размешваюць гразь, угнойваюць вуліцу – і чалавек угрузае па калена. Увосень часта амаль спыняюцца зносіны аднаго канца з другім.

Лік студняў у вёсцы залежыць ад матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва і прысутнасці прыродных вадаёмаў – у вёсках уздоўж Свіслачы іх наогул няма –бяруць ваду з ракі.

Капаюцца і будуюцца студні і на двары, і на вуліцы. Зрубы драўляныя, ваду дастаюць жураўлём. Зрубы старыя, пры некаторых з іх – выдзяўбанае бервяно (камяга) для жывёл. На почапках бывае ў іншых месцах падвешана вядро, а ў некаторых няма – кожны бярэ ваду сваім вядром і ля студняў брудна.

Не лепшая справа з лазнямі. Звычайна іх 2-3 на вёску.

Лазня прадстаўляе з сябе невялічкую хатку, зложаную з бярвенняў; згары дах з дошак, зашчытаў няма; уваход праз нізкія дзверы; свет праходзіць праз дзірку ў сценцы, якая ў халодны час затыкаецца анучай. У курце груды камянёў, якія раскаляюцца і кідаюцца ў цэбар з вадою, чаму і награецца вада; студзёная вада стаіць тут жа недалёка. У некаторых лазнях перад дзвярыма прыбудоўваецца з двух бакоў плот – гэта лазня з «раздзявалкай».

Будуюць лазні звычайна недалёка ад ракі ці канавы – адтуль бліжэй насіць ваду. Мыюцца ў сярэднім 1 раз у 2 тыдні з мылам і без яго.

Прасаванне бялізны адбываецца гэткім чынам. Збіраюць брудную бялізну і кладуць яе ў цэбар, у якім наліта вада з лугам (залою) – на 4-5 вядзёр вады адзін гарнец (5 кварт) лугу – і пакідаюць на ноч.

Зранку бялізну вымаюць і перамываюць у ночвах у чыстай цёплай вадзе, потым кладуць у траножку або ў «жлукт», прысыпаюць зверху (на трапку) залы вяршкі на 1-1/2, а на яе льюць вар вядры 2 і кідаюць гарачыя каменні – гэта робяць 2-3 разы (вада ўходзіць праз дзірку ў дне жлукта). Пасля гэтага бялізну палошчуць у рэчцы і сушаць.

Усе члены сем’яў, лік якіх у сярэднім каля 5, спяць разам, пры гэтым на ложку спяць гаспадар з гаспадыняй, а ўсе іншыя – на палацях ці на падлозе, падаслаўшы пад сябе кажушкі, пад галаву сяннічок; пакрываюцца посцілкай.

У хатнім быце гаспадар – галава ўсёй сям’і. Жанчына вельмі заклапочана і занята дзецьмі, кухняй і ўсімі галінамі гаспадаркі, ды яшчэ без канца маруднай працай, каб апрануць усю сям’ю.

Уся сям’я прачынаецца рана: мыюцца на дварэ з кружкі або з рогу, пасля сня-дання ідуць працаваць. Абед бывае на 10-11 гадзін. Полудзень на 2-3 гадзіны, вячэра ў 8-9 гадзін.

Страва селяніна не адзначаецца разнастайнасцю і складаецца з трох галоўных частак: чорнага хлеба, сала і бульбы; да іх яшчэ дадаецца малако.

У тыдзень сям’я з 6 душ патрабляе прыкладна: гарбаты – 25 гр., цукру – 400 гр., бульбы – 65 кіл., мяса свін. – 2,4 кіл., сала – 1,2 кіл., масла кар. – 25 гр., малака – 50 квартаў, хлеба чор. – 15,5 кіл., хлеба бел. – 410 гр., гародніны – 6,9 кіл.

Сняданне звычайна складаецца з малака і сыру. У абед ядуць: 1. «Падкалотку» (пшанічная мука з малаком ці вадою); 2. Сала падсмажанае, або 1. Бульбянку ці «боршч» і 2. Крупеню малочную (грэчневая ці ячменная крупа на малацэ). Полудзень – «боршч» або смажанка – рэжуць бульбу, кладуць разам з нутраным салам у гаршчок і тушаць з цыбуляй і перцам. Вячэраюць прыблізна таксама, як і снедаюць, – малаком. Гарбату ўлетку зусім не п’юць, ды і ўзімку рэдка. Гарбата замяняецца сурагатам: ліпавым цветам, малінай. 3 напояў вырабляюць хлебны квас, піва, гоняць самагон. У святы дзень страва прыблізна тая ж: іншы раз раніцай ядуць аладкі ці яешню. Ядуць з агульнай глінянай міскі дзеравяннымі лыжкамі свайго вырабу.

Насельніцтва гасціннае: госцю даецца ўсё, што ў хаце ёсць лепшага.

Выхаванне дзяцей праводзіцца такім

667 страница

чынам: да 7 гадоў хлопцы ганяюць свіней, пасля 7-8 гадоў водзяць коней і іншае быдла. Каля зямлі яны пачынаюць працаваць з 12-13 год, у гэты ж час знаёмяцца з касьбой. 3 15-16 год хлопец амаль што самастойны гаспадар.

Дзяўчаты да 8 год пасвяць свіней, займаюцца сваімі гульнямі, пасля 8 год вучацца прасці, жаць, рабіць «каронкі», вучацца і вышываць.

У школу ходзяць не ўсе – галоўнымі прычынамі з’яўляюцца гаспадарчыя ўмовы. Да і тыя, што лічацца вучнямі, пачынаюць хадзіць у школу, калі выпадзе снег, і кідаюць школу, калі пацяплее і снег сойдзе.

У адносінах аховы здароўя ўвесь раён абслугоўваецца адной Асіповіцкай гарадской бальніцай. Насельніцтва разумее карысць медыцыны, але вялікая адлег-ласць да доктара ды і няўпэўнасць у тым, што застанеш дома і ён паедзе, прымушае звяртацца да ўласных хатніх лекаў і шаптух з шаптунамі. 3 хвароб пашыраны паносы, шкарлятына ў дзяцей, адзёр, звычайная трасца. Каўтун амаль не сустракаецца.

Па рэлігіі ў пераважнай болыпасці жыхары праваслаўнага вызнання, у святка-ванні рэлігійных свят сяляне трымаюцца старога стылю.

Апрача нядзель святкуюцца 24 святы (35 непрацоўных дзён у год) [гл. табліцу 1].

Пералічаныя дні народ святкуе, г.зн. не працуе, чысцей апранаецца і часта пра-водзіць час у гасцях. Апрача гэтага ёсць дні, якія адзначаюцца, але не святкуюцца: у гэтыя дні некаторая праца робіцца, а некаторая не. Гэта наступныя дні [гл. табліцу 2].

У пералічаныя дні пераважная колькасць насельнщтва працуе, больш асцера-гаецца працаваць толькі ў калядныя дні, на Барыса і градавую сераду.

Табліца 1

 

Назва свята Дата святкавання Колькасць  непрацоўных дзён
  1. Каляды 25 снежня 3
  2. Новы год 1-2 студзеня 2
  3. Вадохрышча 6-7 студзеня 2
  4. Грымніцы

(стрэчанне)        2 лютага              1

  1. Благавешчанне 25 сакавіка 1
  2. Вялікдзень …                                                                                      5
  3. Радуніца пасля Вялікдня. 1

праз тыдзень

  1. Юрай (Юры) 23 красавіка, праз 40 1

дзён пасля Вялікадня

  1. Сёмуха У 50 дзень пасля 3

Вялікадня

  1. Івана 27 чэрвеня 1

11.Пятрок          29 чэрвеня            1

  1. Кузьма (кірмаш)1-2 ліпеня 2

у Зборску)

  1. Ілля (Іллюк) 20 ліпеня 1
  2. Спас 6 жніўня                                                                           1
  3. Прачыстая 15 жніўня 1
  4. Галавасек 29 жніўня 1
  5. Багач 8 верасня 1
  6. Узвіжанне 14 верасня    1
  7. Пакровы 1 кастрычніка 1
  8. Кузьма 1 лістапада 1
  9. Уведзянне 21 лістапада 1
  10. Мікола 1 снежня 1
  11. Мікола 9 мая 1

Усяго непрацоўных дзён 35.

 

Пасты, якія так строга выконваліся ў дарэвалюцыйны час, цяпер забываюцца. Вялікі пост, што цягнуўся 7 тыдняў перад Вялікаднём, цяпер выпаўняецца толькі два тыдні – першы і апошні; піліпаўку перад калядамі цяпер рэдка хто наглядае, таксама пятроўку і двухтыднёвую спасаўку. Серады ў кожным тыдні не пасцяцца, а пятніцы – рэдка кім.

Табліца 2

 

Назва Час святкавання Лік дзён       Што    можна рабіць і чаго нельга

 

  1. Калядныя дні Пасля першых трох дзён 7 Можна: у лес ездзіць,секчы дровы,

Каляд і Водахрышча гнуць, інш., бо жывёла будзе нар

калекаю; таксама на калеку і кабета,

каб. цяжарна ў гэты час. Вечары

лічацца святымі і ніякая работа не                                                                                                робіцца

 

 

668 страница

 

Назва Час святкавання Лік дзён       Што    можна рабіць і чаго нельга

 

  1. Грамнічкі За тыдзень да грамніц 1
  2. Яўдокі 1 сакавіка 1 «Яўдокі – вялікія прарокі», трэба

пачынаць усякую веснавую работу,

будзе поспех.

  1. Саракі 9 сакавіка 1
  2. Аляксея 17 сакавіка 1
  3. Барыс 2 мая 1
  4. Градавая Першая пасля сёмухі 1 Трэба асцярагацца працы – можа

серада гразу наслаць, громам забіць,

маланка спаліць.Асцерагацца

працаваць, каб градам

збожжа не пабіла.

24 ліпеня              1

  1. Барыс 11 жніўня 1
  2. Макаўе
  3. Ал-ндра 30 жніўня 1

Неўскага

  1. Пакроўкі 26 верасня 1
  2. Зміцер 26 кастрычніка
  3. Барбара 4 снежня 1
  4. Саўка 5 снежня 1
  5. Ганна 9 снежня 1

Усяго 22 дні

Наведванне царквы слабае, рэлігійнасць трымаецца толькі на традыцыйных абрадах.

Шырока распаўсюджаны навер’і, якія звязаны амаль з усімі бакамі сялянскага жыцця.

Калі першы раз выганяюць карову ў поле, дык бяруць грамнічную свечку, яйка, вярбу, замыкаюць замок, бяруць тапор і з гэтым абыдуць двор: 3 разы, потым кла-дуць усе прылады ля брамы, бяруць вярбу і гоняць карову, — калі яна растопча яйка, дык прападзе карова ўлетку; калі не – дык будзе цэла.

Пры гэтым прыгаварваюць:

«Прашу госпада Бога, каб пас нашыя кароўкі на юраўскіх травах, божых атавах, – пасі і ў хлеў прыгані! Ваўчыца-хіма, абходзь скаціну міма! Воўк-бірук, не бяры скаціны з рук! Благімі вачыма не скрануць твайго ўдою!»

Багата павер’яў звязана з будоўляй. Для новабудоўлі выбіраюць месца такім чынам: наліваюць поўны кубак вады і ставяць яго на абранае месца, назаўтра раніцой – да ўсходу сонца гаспадары з суседзямі ідуць глядзець – калі вада ў кубку пяройдзе цераз краі – значыць, абранае месца шчаслівае.

Пры закладцы хаты ў тым месцы, дзе павінен быць чырвоны кут, ставяць стол, пакрыты чыстым абрусам, на ім непачаты хлеб, соль, закуска і бутэлька гарэлкі; перад сталом ставяць лавы, на якія садзяцца суседзі. Гаспадар садзіцца на патрубе і разам з суседзямі прымаўляе, каб заўсёды ў гэтай хаце было поўна, і рубіць бервяно 3 разы. У сподняй падрубе выдзёўбвае ямінку, у якую кладзе скарынку хлеба і манету (кап. 20) з замовай, каб не перавяліся грошы.

Калі будуюць сарай, выкопвагоць ямы для шулаў і пакідаюць іх на ноч. Калі заўтра ў ямах знойдуцца мурашкі, мышы або лягушкі – будзе прыбытак.

Лічаць, што калі ў хаце трашчыць на куце – памрэ гаспадар, ля печкі – памрэ баба ці будзе якая непрыемнасць.

Са смерцю ў сялян таксама звязана многа павер’яў. Напрыклад, калі ў хаце ёсць нябожчык і да яго прыйдуць знаёмыя, а ў яго адчыніцца вока – кажуць, што памрэ той, хто ў гэты час зайшоў; калі крумкачы паляцяць з вёскі на могілкі – нехта памрэ; калі курыца запяе пеўнем – мераюць ёю ад парога да кута, дзе абразы, – калі прыйдзецца ў астачы галава, дык адсякаюць галаву, калі хвост – дык яго: тады ў хаце не будзе няшчасця (нябожчыка).

Могілкі заўсёды бываюць адразу за вёскай ці дзе-нібудзь збоку яе, сярод дрэў, абкопваюцца канавай, на крыжы звычайна

669 страница

прывешваецца кавалак белай матэрыі – чысты або з чырвонымі ўзорамі.

Звычайнай формай забаў з’яўляецца вечарынка, наладжаная якім-небудзь хлопцам з музыкай – гармонь, цымбалы, скрыпка, бубен. Гэтыя вечарынкі ў большасці адбываюцца ўзімку. Закускі на вечарынках не бывае, бойкі здараюцца вельмі рэдка – калі нап’юцца самагону.

 

Некаторыя абрады

 

Узімку моладзь з вялікай ахвотай удзельнічае ў калядах – якія завуцца хадня з казою і мядзведзем.

Збіраецца гурток хлопцаў чалавек 15, прыбіраюць аднаго за «казу», другога за «мядзведзя» і да іх прыстаўляюць павадыроў. Ёсць у гуртку начальнік спеваў, запрашаецца і музыка са скрыпкай ці дудкай і бубнам, наогул падбіраецца «цэлая кампанія» з вясёлых, жартлівых і здольных на ўсялякія жарты хлопцаў. Ёсць у гуртку і «механоша» з кошыкам і мяшком для збору падарункаў за спевы і скокі: каўбас, сала, пірагоў, а часам і грошай.

Ходзіць гурток з казою і мядзведзем на першы дзень каляд і ўсю ноч прабавіцца на вёсках. На другі дзень робіцца ўжо сваё ігрышча (вечарынка) з частаваннем на сабраныя сродкі.

«Казу» прыбіраюць так: хлопцу, прызначанаму за «казу», прывязваюць з пера-ду звычайную, але ж больш тонкую і лёгкую дугу так, каб яна ўвагнутасцю прыходзілася да грудзей і жывата і праходзіла паміж ног; адзін канец дугі, прайшоўшы паміж ног, павінен вытыркацца трохі ззаду для прывязвання «хваста», а другі –трохі высоўваецца над ілбом для прымацоўвання рагоў; паверх надзяюць два вывернутых поўсцю наверх кажухі, прычым адзін з іх рукавамі на рукі, другі рукавамі на ногі, кажухі завязваюць, прышпільваюць; дуга з’яўляецца жыватом «казы», рогі і «хвост» робяць з скруткаў саломы, сплеценых у тры столкі, накшталт дзявочае касы.

Прыбор «мядзведзя» гэткі. Робяць доўгі скрутак з гарохвін, вядома, ужо абмало-чаных і сухіх. Скруткамі гэтымі, спіралявіднымі, блізкімі адзін да другога, ходамі абвіваюць па руках, нагах і ўсім тулаве хлопца, на галаву надзяваюць кашлатую шапку, шыю і твар закрываюць аўчынкамі поўсцю наверх, для вачэй пакідаюць невялікую шчыліну. «Мядзведзь» выходзіць смешны, пры нязначных рухах шамаціць сваёй «поўсцю» – гарохвінамі.

Гэтак падрыхтаваўшыся, хлопцы абходзяць па хатах гаспадароў вёскі.

Перш заходзіць у хату кіраўнік гуртка з такім прывітаннем: «Добры вечар, пане гаспадару, дазвольце зайсці ў хату маёй кампаніі з «казою» і «мядзведзем» павін-шаваць са святам і развесяліць гаспадарскую сям’ю!» А ў гэты час гурток на дварэ сваім вясёлым смехам, гукамі скрыпкі, дудкі ці бубна падбухторвае хатніх, каб паклікалі.

Гаспадар запрашае. Моладзь шумна і весела з жартамі ўвальваецца са сваім звяр’ём у хату, нарыхтоўваецца да спеваў, а «каза» да скокаў. Гурток пяе, а «каза» скача пад наступную песню:

 

 

Добры вечар добрым людзям,

А ці дома сам пан гаспадар?

А хоць ён дома, ды ня кажацца!

670 страница

Го-го-го каза, го-го шэрая;

(прыпеў пасля кожнага радку).

Да ў камораццы прыбіраецца,

У чырвоны боты абуваецца.

Пане гаспадарку, адчыні вакно,

Адчыні вакно, ды зірні ў гумно –

Што ў тваім гумне шуміць ды гудзе?

Пчаляная матка раечкі вядзе.

Ой вядзе, вядзе, дый навучае:

«Садзецеся, дзеткі, па новым вуллям,

А я, стара маць, у старым вуллі

Сыту сыціці, – сыны жаніціці,

Свечкі шукаці – дочцы даваці».

Гаспадар ідзе, каляду нясе –

Рэшата аўса, наверх каўбаса («кіўбаса»),

Паўбочкі грэчкі на перапечкі

I кусок сала, каб каза ўстала.

(«Каза», што ўпала, у гэты момант устае.)

А ты, козачка, ды не ляніся –

Пану гаспадару ды пакланіся.

(Каза кланяецца.)

Гаспадынечка-журавіначка,

Вазьмі свечачку, пайдзі ў клетачку,

Вазьмі мачачку (маку) на талерачку,

Нашаму казлу на гарэлачку.

Нашаму казлу нямножка трэба:

Паўбочкі грэчкі на перапечкі.

А ты, козачка, ды не ляніся –

Пану гаспадару ды пакланіся.

(Каза кланяецца.)

Пану гаспадару ды з гаспадынею.

Пасля казы на сцэну выступае павадыр з «мядзведзем». Павадыр кідае мядзведзю ў лапы высокі кій і загадвае перш паскакаць, той скача. Потым даюцца іншыя загады, напрыклад, як бабы на паншчыну шлі, як з паншчыны; як дзеці ў гарох лазяць, як з гароху ўцякаюць; як хлапец дзяўчыну абдымае і як дзяўчына саромеецца; як ішлі ў карчму і як з карчмы і г.д.

Па сканчэнні спеваў, скокаў і жартаў ад гаспадара ці гаспадыні ў кошык «меха-ношы» пападае падарунак салам, каўбасамі ці іншымі рэчамі, а павадыры загадваюць сваім жывёлам пакланіцца гаспадарам і ўвесь гурток з вясёлым развітаннем выходзіць з гэтае хаты ды ідзе ў другую.

Багаты абрадамі важныя з’явы з жыцця чалавека: вяселле, радзіны, хрэсьбіны, смерць.

На хрэсьбіны, якія бываюць праз 2 тыдні пасля нараджэння, сваякі і суседзі прыносяць падарунак – палатно, пячэнне або крамніну. Да хрэсьбін звычайна прыходзяць на «отведы» – прыносяць каўбасы, яечню, булку.

Калі нарадзілася дзіцё, дык прыгаварваюць ад уроку: «На сінім моры ляжыць камень, на ім сядзіць панашка (панна), дванаццаць ключоў трымае. Нам тымі ключамі не адмыкаць, так майго младзенца вачамі благімі не ўракаць».

На хрэсьбіны склікаюць усіх сваякоў, за сталом спяваюць:

«Ой цяжка мне, цяжка,

Што няпоўная пляжка.

Галоўка баліць.

А нечым тужыць».

Асабліва батата вяселле — самы ўрачысты абрад у жыцці селяніна.

Друкуецца са скарачэннямі паводле выдання: Н е м ц а ў А.Г. Асіповіцкі раён Бабруйскай акрусі. Краязпаўчас апісанне. Вып. 2. Мп., 1928.

Падрыхтаваў Дз.В.Саўрыцкі.